День информирования охватит Узменский сельсовет

 Чарговыя сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства адбудуцца ў чацвер, 20 лютага. Тры інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама наведаюцца ва Узмёнскі сельсавет. Кіраўнік раёна Ігар Кузняцоў выступіць перад працаўнікамі ААТ «Узмёнскі край». З 9.00 да 10.00 правядзе прыём грамадзян ва Узмёнскім сельвыканкаме.

У час сустрэч увага – на стан і перспектыву транспартнага комплексу краіны. Нагадаюць вяскоўцам пра патрабаванні дэкрэта № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва». Размова пойдзе пра Адзіны дзень бяспекі, захаванасць асабістай маёмасці, адказнасць за правапарушэнні і злачынствы супраць жыцця і здароўя грамадзян.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.