Не рубите деревья без разрешения

Не рубите деревья без разрешенияПерад навагоднімі святамі людзі ўпрыгожваюць сваё жыллё хвойнымі дрэвамі. Іх купляюць, але сустракаюцца незаконныя "лесарубы", якія, нягледзячы на высокія штрафы, накіроўваюцца ў лес самастойна, чым наносяць шкоду прыродзе.
 
Для аховы хвойных насаджэнняў будуць праводзіцца кантрольныя мерапрыемствы Дзяржаўнай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь сумесна з супрацоўнікамі міліцыі і работнікамі лясной аховы. Незаконнае ўзяцце, у тым ліку ссяканне ці пашкоджанне дрэў і кустоў да ступені спынення іх росту ў лясах першай групы ляснога фонду, а таксама не ўваходная ў яго драўніна-кустарнікавая расліннасць, уключаючы сеянцы і саджанцы, пагражае штрафам ад 5 да 50 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка—ад 20 да 200 базавых, а на юрыдычную асобу—ад 50 да 300 базавых.
 
Такія дзеянні ў астатніх лясах таксама пакараюцца штрафам да 30 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка—ад 10 да 150 базавых, а на юрыдычную асобу—ад 50 да 300 базавых. Кампенсаванне шкоды адпаведна з устаноўленымі таксамі за адно дрэва дыяметрам ля пня да 12 сантыметраў складае 0,1 базавай велічыні і пры немагчымасці адабрання—1 базавая. 
Юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку, павінны памятаць, што нарыхтоўка навагодніх дрэў хвойных парод, у тым ліку елак, ажыццяўляецца:

-на спецыяльна створаных плантацыях;
-пры правядзенні высечак догляду ў лясах з ліку дрэў, якія выдаляюцца адпаведна з лесаводчымі патрабаваннямі;
-у парадку расчысткі трас, прасек, палос адвядзення, ліній электраперадачы, на лесасеках галоўнага карыстання і суцэльных са-нітарных высечак, калі падрост не належыць захаванню.

У перыяд нарыхтоўкі, вывазкі і продажу навагодніх дрэў хвойных парод будзе ўзмоцнены кантроль за юрыдычнымі асобамі, якія вядуць лясную гаспадарку. Пры нарыхтоўцы патрэбны дазвол, а пры вывазцы і перавозцы навагодніх дрэў—наяўнасць суправа-джальных дакументаў і правільнасць іх афармлення. Пры пакупцы—дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё. 
Купіць святочны атрыбут можна на "навагодніх базарах" і ў лясніцтвах. 

В. ЯГОРАНКАЎ, дзяржінспектар
Браслаўскай МРІ ОЖ і РС.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.