Бярозавы сок: традыцыйны промысел
gazeta 6-04-2011, 15:07 2 298 Прырода і экалогія
Як толькі адступаюць маразы і сыходзіць снег, у дрэў пачынаецца перыяд руху соку. Адначасова паяўляюцца людзі, якім карціць паспытаць бярозавіку. На жаль, спажывецкі запал часта бярэ верх над розумам і пачуццём адказнасці, а ў выніку калечацца сотні дрэў, многіх з іх потым напаткаюць хваробы і хуткая гібель.Нарыхтоўваць сок можна толькі на спецыяльна адведзеных участках ляснога фонду з захаваннем тэхналогіі. Можна набыць яго і ў структурных падраздзяленнях прадпрыемстваў лясной гаспадаркі.
Юрыдычныя асобы, якія вядуць лясную гаспадарку, вядуць нарыхтоўку бярозавіку ў насаджэннях, прызначаных для высечак галоўнага карыстання, але не раней чым за 5 гадоў да гэтага. Пры тым неабходна забяспечыць захаванасць тэхнічнай якасці драўніны.
Нарыхтоўка бярозавага соку можа таксама праводзіцца на ўчастках, якія адведзены для іншых высечак, высечак прамежкавага карыстання ў год правядзення гэтых работ. Але і ў такім выпадку выбіраюцца толькі дрэвы, якія будуць ссечаны.
Пры нарыхтоўцы соку юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі павінны мець лясны білет, выпісаны прадпрыемствам лясной гаспадаркі.
У астатніх месцах на землях ляснога фонду нарыхтоўка соку з дрэў забараняецца. Нельга займацца гэтым у наступных месцах:
- у прыбярэжных палосах рэк і азёр, у межах палос адводу чыгуначных і аўтамабільных дарог;
- у населеных пунктах;
- у месцах знаходжання дзікіх жывёл і раслін, якія ўключаны ў Чырвоную кнігу;
- на тэрыторыі санаторыяў, дамоў адпачынку і ўстаноў аховы здароўя;
- у месцах масавага адпачынку насельніцтва.
Пры нарыхтоўцы соку ў забароненых месцах ці без адпаведнага дакумента, з выкарыстаннем забароненых сродкаў і метадаў парушальнікаў чакае папярэджанне ці штраф у памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальных прадпрымальнікаў — да 100 базавых, а на юрыдычную асобу — да 500. Аналагічныя пакаранні прадугледжаны і для выпадкаў, калі дрэвы пашкоджаны ў такой ступені, што спыняецца іх рост. Гэта тычыцца лясоў першай групы і не ўваходзячых у лясны фонд.
Адначасова са штрафамі вінаватыя абавязаны пакрыць шкоду, прычыненую навакольнаму асяроддзю. Пры тым незаконна нарыхтаваны сок адбіраецца ці спаганяецца яго кошт.
В. БУДА,
намеснік начальніка Браслаўскай
міжраённай інспекцыі аховы
жывёльнага і расліннага свету.
намеснік начальніка Браслаўскай
міжраённай інспекцыі аховы
жывёльнага і расліннага свету.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




