Госконтроль: Животноводство под пристальным вниманием

 Камітэт дзяржкантролю прымае меры па забеспячэнні выканання даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, што маюць дачыненне да пытанняў жывёлагадоўлі.

Праведзеныя Полацкім міжраённым камітэтам дзяржкантролю мерапрыемствы ў 13 сельгасарганізацыях Пастаўскага, Расонскага, Полацкага, Шаркаўшчынскага, Ушацкага і Браслаўскага раёнаў выявілі, што асобныя гаспадаркі недастаткова падрыхтаваліся да зімова-стойлавага перыяду і забеспячэння захавання патрабаванняў тэхрэгламентаў па ўтрыманні і кармленні статка.

У прыватнасці, патрабаваўся рамонт сцен, даху, тэнтавага пакрыцця і інш., несвоечасова праводзілася ачыстка жывёлагадоўчых памяшканняў і выгульных пляцовак ад гною, у ветэрынарных аптэках знаходзіліся пратэрмінаваныя прэпараты, парушаліся тэрміны ўнясення звестак у дзяржаўную інфармацыйную сістэму ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі, адсочваемасці жывёлы, цяляты прафілакторнага перыяду ўтрымліваліся групамі, іх кармілі пратэрмінаванымі кармамі і г. д.

Па выяўленых фактах для прыняцця мер праінфармаваны мясцовыя органы ўлады. Асаблівую ўвагу кіраўнікоў гаспадарак звярнулі на неабходнасць няўхільнага выканання тэхрэгламентаў утрымання і кармлення жывёлы і своечасовай падрыхтоўкі жывёлагадоўчых аб’ектаў да зімова-стойлавага перыяду.

Ліквідацыя ўсіх парушэнняў і недахопаў узята на кантроль. 

0 комментариев

Добавить комментарий