В соответствии с Лесным кодексом
gazeta 21-09-2015, 09:08 0 Прырода і экалогія
Падчас планавай праверкі ДЛГУ "Дрэтунскі лясгас" устаноўлены факты парушэння патрабаванняў Ляснога кодэкса, указа Прэзідэнта ад 07.05.2007г. №214 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы лясной гаспадаркі", іншых нарматыўных прававых актаў па ахове навакольнага асяроддзя.
Так, лясгасам пры правядзенні высечак галоўнага і прамежкавага карыстання дапускаецца нездавальняючая ачыстка месц, па-кіданне недасечак, асобныя высечкі не адпавядаюць патрабаванням іх правядзення, з'яўляюцца прыіскавымі. Устаноўлена, што пры расчыстцы квартальнай просекі леснікі ссеклі 45 дрэў разнастайных парод і дыяметрам пнёў ад 10 да 38 сантыметраў, што не прадугледжвалася лесарубачным білетам. Матэрыялы па гэтым факце перададзены Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце для вызначэння памеру шкоды, прычыненай навакольнаму асяроддзю, і спагнання штрафу з вінаватых асоб. Акрамя гэтага дзяржаўнымі асобамі лясной аховы не выконваюцца ўскладзеныя на іх абавязкі па прадухіленні і спыненні парушэнняў ляснога заканадаўства і аб ахове навакольнага асяроддзя, а таксама забеспячэнні правапарадку на падведамнай тэрыторыі.
Так, устаноўлены факты нездавальняючага правядзення імі агляду месц высечак. Неаднаразова выяўленыя парушэнні не адлюстроўваліся ў актах праверкі нарыхтоўкі жывіцы, другасных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочных лесакарыстанняў. У выніку прыпісак аб'ёмаў выкананых работ па высечках догляду ў маладняках, расчыстцы квартальнай просекі, вызвалення лесу ад захламленасці, заніжэння аб'ёму дубца пры правядзенні праходнай высечкі Дрэтуньскім лясгасам незаконна атрымана з бюджэту 4 млн. рублёў, спісана ГЗМ на 0,4 млн. руб., чым нанесена шкода дзяржаўнай маёмасці.
Таксама ў бягучым годзе дапушчана нямэтавае выкарыстанне 320, 8 млн. бюджэтных сродкаў для набыцця ГЗМ, аплаты паслуг чыгункі, лізінгавых плацяжоў камерцыйнай дзейнасці лясгаса. Праверкай выяўлены 81,7 кубоў драўніны на 9,6 млн. рублёў, а таксама аб'ект асноўных сродкаў (артэзіянская свідравіна), якія не знаходзіліся на бухгалтарскім уліку. У хо-дзе праверкі лішкі, аб'ект асноўных сродкаў былі прыняты на ўлік, заведзена інвентарная картка аб'екта асноўных сродкаў. Таксама ўстаноўлены парушэнні тэрмінаў выплаты заработнай платы. За непадпарадкаванне заканадаўству аштрафаваны 19 работнікаў лясгаса, а таксама юрыдычная асоба. Незаконна атрыманыя, а таксама выкарыстаныя не па мэтавым прызначэнні сродкі вернуты на бюджэтны рахунак. Загадам ДЛГУ "Дрэтунскі лясгас" вымову атрымалі 12 супрацоўнікаў.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.



