Юбилейный год лесхоза
gazeta 19-09-2015, 09:27 0 Прырода і экалогія
Для дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Дзісенскі лясгас" сёлетні год юбілейны, у дні прафесійнага свята рыхтуюцца адзначыць 75-годдзе. ДЛГУ—гэта звыш 100 тысяч гектараў зялёных насаджэнняў у Міёрскім, Глыбоцкім і Шаркаўшчынскім раёнах. Пастаянным клопатам калектыву з'яўляецца кантроль за станам і выкарыстаннем ляснога фонду на гэтай агромністай тэрыторыі. Трэць яе займаюць асабліва ахоўваемыя аб'екты: найбольш раскручаны брэнд мае рэспубліканскі ландшафтны заказнік "Ельня", з такім жа статусам, але менш вядомы і наведваемы турыстамі гідралагічны "Балота-Мох" і толькі што створаны водна-балотны "Жада". Такім чынам тое, што яшчэ зусім нядаўна лічылася ледзь не пракляццем тутэйшых мясцін, становіцца яго адметнай асаблівасцю, якая прываблівае ўсё больш турыстаў. Вядома, размова ідзе пра балоты. Яны зберагаюць вільгаць, паглынаюць пар-ніковыя газы і абагачаюць атмасферу кіслародам больш, чым лясы. А яшчэ даюць надзейны прытулак многім рэдкім раслінам і жывёлам, багаты ягадамі і грыбамі.
Вытворчасць
Да прафесійнага свята і юбілею лясгас прышоў з добрымі вынікамі: з прадугледжанай лесасекай нарыхтоўкі 98 тысяч кубаметраў драўніны ўжо асвоена больш за 86%. Гэтаму садзейнічае ўкараненне фінскага вопыту вядзення лясной гаспадаркі. "Па-фінску" працуюць тут вальшчыкі лесу. Для высечак галоўнага карыстання створанаму сёлета лесапункту "Дзісна" перададзена сучасная тэхніка—комплекс нарыхтоўчых машын "Амкадор", два "Харвестары" і столькі ж "Фарвардзераў". У выніку ручной працы стала менш, а прадукцыйнасць істотна павялічылася.Лясгас у асноўным пастаўляе драўніну на ўнутраны рынак, толькі ў жніўні больш чым на 2,8 мільярда рублёў "кругляку". А з пачатку года рэалізацыя павялічылася на 22% ці на 4 млрд. рублёў. На экспарт адгружана на 200 тысяч еўра.Павялічваецца выпуск піламатэрыялаў, бо рэнтабельнасць іх даволі высокая —больш за 13%— і ёсць попыт. Таму рамшчыкі працуюць у дзве змены.Не першы год выкарыс-тоўваюць спецыяльную машыну для вырабу паліўнай шчапы для кацельні "Паўночная", пастаўляюць камунгасу каля 2,5 тысячы кубаметраў здробненай драўніны, а патрэбна значна больш.Каб мець доступ у аддаленыя і забалочаныя лясныя масівы ў любую пару года, за апошнія пяць гадоў пракла-дзена 38 кіламетраў гравійных дарог. Служаць яны таксама патрэбам мясцовага насельніцтва з аддаленых вёсак і пажарным.Лясгас клапоціцца пра ўласную будучыню: плошчы пад пасадкамі ў сваіх угоддзях павялічвае хутчэй, чым праводзіць высечкі. Толькі за апошнія 10 гадоў хвойных лясоў паболела на 30%, цвёрдалісцёвых—на 13% дзякуючы пасадачнаму матэрыялу з 6-гектарнага гадавальніка пад Лужкамі. Там набіраюць сілу сеянцы і саджанцы елкі, сасны, бярозы, дуба, ясеня, ліпы. Па самай сучаснай тэхналогіі цяпер пачынаюць кожнае дрэўца вырошчваць ў персанальным кантэйнеры. У выніку змяншаецца патрэба ў насенні, забяспечваецца амаль поўная прыжываемасць саджанцаў, павялічваецца перыяд пасадкі. А штогод іх трэба размясціць на 150-170 гектарах.
Ахова зялёных угоддзяў
Ёй у лясгасе займаюцца практычна ўсе, хаця незаконныя высечкі ўжо даўно не носяць масавага характару, хутчэй нават адзінкавы выпадак—гэта надзвычайнае здарэнне. Цяпер асноўную небяспеку насаджэнням уяўляюць полымя і смецце. Асабліва напружаным быў сёлетні жнівень. Таму кругласутачна дзейнічалі 32 пасты, праве-дзена каля 90 рэйдаў. Наведвальнікаў лясоў і балот у час забароны не толькі ўшчувалі, пакаралі рублём больш чым на 7,5 мільёна. Хаця і гэтага аказалася мала, полымя ахапіла ўскраек Вялікага Моху на граніцы Шаркаўшчынскага раёна. Барацьба з агнём запатрабавала значных намаганняў.Шмат смецця пакідаюць рыбакі, грыбнікі і ягаднікі. Здараецца, выгружаюць бытавыя адходы ў лясах нават з машын. Такіх парушальнікаў дазваляе выяўляць сучасная тэхніка—фотапасткі. ЛюдзіУ Дзісенскім лясгасе шмат працаўнікоў, якія прысвяцілі калектыву і лясам роднага краю ўсё сваё жыццё. Гэта ветэраны працы Сцяпан Леановіч, Раман Ласоўскі, Уладзімір Шульга, Уладзімір Удобкін. Ганарацца франтавіком Яўграфам Касатым, дынастыямі Андзілеўкаў, Світаў, Янкоўскіх, Каськовічаў, Рамашкаў, Пальчэўскіх.Заслужана ў розныя часы прысвоены званні ганаровых лесаводаў ляснічаму Лужкоўскага вопытна-доследнага лясніцтва Івану Андзілеўку, памочнікам ляснічага Германавіцкага лясніцтва Мікалаю Зую і Лужкоўскага—Валянціне Богдзя, леснікам Узмёнскага лясніцтва Браніславу Кавалеўскаму і Новапагосцкага—Алегу Маляўку.У ліку лепшых вальшчыкаў лесу Андрэй Гацуковіч і Аляксандр Абрамчык. Дарэчы, Аляксандр з сям'ёй паспяхова выступіў на конкурсе "Валадар сяла". Сярод вадзіцеляў на адвозцы драўніны няма роўных Канстанціну Якімовічу.Па выніках 8 месяцаў вызначаны пераможцы спаборніцтва сярод лясніцтваў. Першае месца заваявала Лужкоўскае вопытна-доследнае пад кіраўніцтвам Івана Уладзіміравіча Андзілеўкі. Другое—за Міёрскім (ляснічы Сяргей Віктаравіч Бакевіч). На трэцім—Новапагосцкае, яго ўзначальвае Мікалай Рыгоравіч Мішук.
Леанід МАТЭЛЕНАК.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.