Авторизация
 

Усведамленне каштоўнасці
2 лютага—Міжнародны дзень водна-балотных угоддзяў

Першыя балоты на Зямлі ўтварыліся 350-400 млн. гадоў таму. Гэта найважнейшыя экасістэмы планеты. Яны іграюць важную ролю ва ўтварэнні рэк, перашкаджаюць развіццю парніковага эфекту, паглынаюць вуглякіслы газ і выпрацоўваюць кісларод, фарміруюць клімат і падтрымліваюць біялагічную разнастайнасць. Балоты—лёгкія Зямлі.

Яны з’яўляюцца таксама натуральнымі фільтрамі вады. На іх растуць каштоўныя зёлкі, ягады—буякі, журавіны, брусніцы...

Торф выкарыстоўваюць як паліва, угнаенне, корм жывёле, сыравіну для хімічнай прамысловасці, у медыцыне (гразелячэнне).

На тарфяных балотах вучоныя знаходзяць рэшткі раслін, пыльцу, насенне, нават целы старажытных людзей.

Балоты Беларусі—буйнейшыя ў Еўропе і ўваходзяць у міжнародны спіс Рамсарскай канвенцыі аб ахове водна-балотных угоддзяў. У іх ліку і рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня”.
ххх

Усведамленне каштоўнасці
Ельня—тыповы прыклад неасвоеных верхавых балот, адно з буйнейшых у Еўропе. Дарэчы, слова “балота” мае балта-славянскае паходжанне. Па міфалогіі—гэта месца знаходжання пачвар, якія заманьваюць падарожнікаў у багну. Нярэдка ім дапамагаюць лесавікі. Аднак у балота ёсць і свой дух-ахоўнік—балотнік. На выгляд гэта сівы дзядок з шырокім жаўтаватым тварам. Ён пужае неасцярожных і самаўпэўненых людзей рознымі гукамі, уздохамі, прычмокваннямі, а ўважлівым да прыроды паказвае бяспечныя сцежкі.

У беларускім фальклоры ў балоце водзяцца чэрці і розная нечысць. Тут Цмок вартуе скарбы. Але ж на ім цвіце і папараць-кветка, якая прыносіць шчасце.
Уплыў балот на фарміраванне беларускай культуры цяжка недаацаніць. Захаваліся абрады з часоў неаліту.

Балота зрабіла ўплыў не толькі на лад жыцця нашых продкаў, але і на фарміраванне ментальнасці беларускага народа. Беларусы, як правіла, людзі надзейныя. Бо без гэтай якасці на дрыгве яны проста не выжылі б. Балота вучыць цярпенню і спакою, вынослівасці і ўдумлівасці, мэтанакіраванасці і добразычлівасці. Каб выжыць сярод непраходнай дрыгвы, трэба ўмець знаходзіць кампрамісы з суседзямі, дараваць крыўды. Акрамя таго, балоты “праводзілі селекцыю”, бо хваробы выкошвалі слабых. Вось таму беларусы ад прыроды надзелены моцным імунітэтам і добрым здароўем.

Балоты абаранялі ад ворагаў, кармілі дзічынай, грыбамі і ягадамі, лячылі зёлкамі. У гады Вялікай Айчыннай балоты Багна-мох, Жады і іншыя прытулілі партызан. Зімой на возеры Ельня, а летам на ўскрайку балота дзейнічалі аэрадромы. На абсталяванні аднаго з іх працавала больш пяцісот мясцовых жыхароў, якія таксама падтрымлівалі партызан харчаваннем і вопраткай, былі сувязнымі, даглядалі параненых.
ххх

Усведамленне каштоўнасці
Магутнае наступленне на беларускія балоты пачалося пасля майскага пленума ЦК КПСС 1964 года, на якім прынята рашэнне аб шырокамаштабнай меліярацыі. Вось тады і нашу Ельню з усіх бакоў акружылі шматлікія асушальныя каналы. Яшчэ раней былі злучаны між сабой найбольш буйныя азёры. Жыватворная вільгаць пачала пакідаць балотны масіў. Раней непраходныя тэрыторыі, дзе хаваліся рэдкія жывёлы і расліны, сталі даступнымі шматлікім рыбаловам, паляўнічым і зборшчыкам ягад. Следам за людзьмі ў сухія гады сюды прыйшоў агонь. А ён поўнасцю знішчаў травяны покрыў з яго насельнікамі, у значнай ступені цярпелі дрэвы і хмызнякі. На папялішчы экасістэмам даводзілася літаральна адраджацца.
Вучоныя Беларусі забілі трывогу: трэба тэрмінова ўмяшацца ў разбуральныя дзеянні стыхій прыроды і чалавека. Так у лістападзе 2001 года стартаваў унікальны экалагічны праект “Аднаўленне гідралагічнага рэжыму і папярэджанне пажараў у гідралагічным заказніку “Ельня”. Ён быў распрацаваны ўпершыню ў рэспубліцы і з’яўляўся па-сутнасці цэлым комплексам мерапрыемстваў, накіраваных на выратаванне, а ў перспектыве—і на поўнае аднаўленне ўнікальнай экасістэмы, якая гінула.

Перш за ўсё трэба было спыніць тарфяныя пажары. На гэтым этапе ўзведзена 20 плацін на каналах, што адводзілі ваду з балота, на перыферыі, куды даходзіла тэхніка. Пасля гэтага агонь утаймавалі.
У жніўні 2007-га па ініцыятыве грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і адміністрацыі заказніка “Ельня” на балоце праведзена добраахвотная акцыя па будаўніцтву новых плацін. Некантралюемы, нерэгулюемы адток вады спынены, жыватворная вільгаць пачала “працаваць” на карысць балота.
ххх

Усведамленне каштоўнасціУ Беларусі балотамі занята 2,5 млн.га—12,4% тэрыторыі краіны. Запасы торфу складаюць 30,4 млрд.куб.м. Цяпер эколагі гавораць аб неабходнасці аднаўлення больш 200 тыс.га выпрацаваных тарфянікаў і прыкладна такой жа колькасці іншых парушаных балот.

Да апошняга часу адносіны людзей да балотаў былі пераважна негатыўнымі. І толькі цяпер паявілася гордасць: аказваецца, яны—найбольш цікавыя турыстычныя славутасці Беларусі. А рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Ельня” сярод іх—самы ўнікальны. Ён захаваўся ў блізкім да натуральнага стане. Гаспадарчая дзейнасць не закранула паўночна-усходнюю частку.
Унікальнасць нашага балота і ў тым, што на ім можна выявіць усе расліны і ўсіх жывёл, якія сустракаюцца на іншых верхавых у Беларусі.
ххх
Цяпер робіцца ўсё магчымае, каб чалавек мог жыць у згодзе з прыродай. Аднак для гэтага неабходна памяняць наш светапогляд, бо экалагічна адукаваная асоба ніколі не стане знішчаць асяроддзе, у якім жыве!

М. ГЕРНАТ,
вядучы спецыяліст
ДПУ “Ельня”.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта