Авторизация
 

Экалагічнае свята

6 лютага ў Міёрах пройдзе экалагічнае свята, прысвечанае Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў. Мерапрыемства арганізуецца сумесным праектам ЕС  /ПРААН "Садзеянне развіццю ўсеабдымнай структуры міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне аховы навакольнага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь", аддзелам адукацыі, спорту і турызму, вучнямі і настаўнікамі "Зялёных школ", заказнікам "Ельня".

 

Штогод выкладчыкі "Зялёных школ" сумесна з прадстаўнікамі праекта ЕС          /ПРААН праводзяць адукацыйныя  акцыі ў школах нашага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Вось і сёлета плануюцца тэатралізаванае прадстаўленне на тэму захавання водна-балотных угоддзяў, конкурсы і віктарыны сярод вучняў "Зялёных школ", кінапаказ двух фільмаў пра балота "Ельня". Дзеці з суседняга райцэнтра наведаюць наш візіт-цэнтр.

Мэтай усіх гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца прыцягненне ўвагі насельніцтва да праблемы захавання біяразнастайнасці на тэрыторыі водна-балотных угоддзяў, набыццё настаўнікамі і вучнямі новых ведаў пра флору і фаўну заказніка "Ельня", фарміраванне свядома-беражлівых адносін да навакольнага асяроддзя ў падлеткаў.

 

Іван БАРОК.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 января 2021
Александр, Аристарх, Артем, Архип, Денис, Ефим, Иосиф, Климент, Марк, Никанор, Николай, Павел, Прохор, Степан, Терентий, Тимофей, Трофим, Фаддей, Афанасий, Карп, Семен, Филипп

Именины 16 января 2021
Василий, Гордей, Ирина

Госці краін

free counters
Партнеры сайта