Ускорить темпы

На селектарнай нарадзе 7 жніўня Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў паскорыць тэмпы ўборачных работ. Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на праблему дысбалансу ў аб’ёмах убранага зерня па рэгіёнах.

Актуальнасць тэмы арганізацыі ўборачных работ узмацняе сітуацыя з надвор’ем. Закранута таксама праблема прыпісак у сельгасарганізацыях, забеспячэння якасці жніва. Адначасова неабходна нарыхтоўваць травяныя кармы, церабіць лён, пачынаць сяўбу азімых, у тым ліку рапсу.

Прэзідэнт напомніў пра рэалізацыю найважнейшага праекта па рэканструкцыі малочнатаварных ферм, своечасовую пастаноўку тэхнікі на захоўванне.

 

Па матэрыялах БелТА.

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.