Авторизация
 

Селектарная нарада па пытаннях уборкі ўраджаю

 23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка правёў рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю.

Прэзідэнт патрабуе максімальнай аддачы пры правядзенні ўборачнай кампаніі. З яго слоў, разлікі на ўраджай добрыя. Прагназуецца, што валавы збор па ўсіх культурах можа быць вышэйшы за мінулагодні. У той жа час кіраўнік дзяржавы прызнае, што сёлетняя ўборачная кампанія няпростая: пасевы ў большасці высакарослыя, маюць добрую шчыльнасць, аднак рэзка адрозніваюцца па ступені выспявання. 

– Уборка збожжавых у гэтым годзе пачалася на дзесяць дзён пазней, чым звычайна. Значыць, асноўную ўборку трэба завяршыць на працягу двух тыдняў, а за 20 дзён – зрабіць усё, – запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.


– Складанасць і ў тым, што ўборка збожжавых па часе накладваецца на другі ўкос траў і масавую сяўбу пажніўных культур. Таму другая задача – арганізаваць работу так, каб мы маглі ўбраць збожжавыя (у прыярытэце), але паралельна арганізаваць масавую ўборку кармоў. І абавязкова (вільгаці дастаткова цяпер) пажніўна, паўкосна, дзе толькі магчыма высяваць травяністыя кармы, каб атрымаць дадатковыя кармавыя адзінкі, – даручыў Аляксандр Лукашэнка. Адначасова неабходна ўбіраць лён. Такі звышнапружаны графік у перыяд уборачнай кампаніі бывае рэдка.


Патрабуецца строгі кантроль за нарыхтоўкай ільнотрасты і льновалакна, вырошчваннем рапсу. Нельга дапускаць прыпісак, якія не даюць грошы, а толькі збіваюць з панталыку і перашкаджаюць планаваць будучыню. Генеральнаму пракурору і міністру ўнутраных спраў трэба звярнуць на гэта ўвагу і строга патрабаваць парадку.


Забяспечваць аграпрамысловы комплекс у час уборачнай кампаніі палівам і ўсім неабходным – задача ўрада. Як звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка, прэм'ер-міністр персанальна адказвае за гэта. Астатняе – справа губернатараў.


Прэзідэнт запатрабаваў няўхільнага выканання дзяржзаказу па збожжы. «Усе (аблвыканкамы. – Заўвага БЕЛТА) заключылі дагаворы і праавансаваны. Мільён тон – для краіны амаль нічога. Я ўпэўнены, што некаторыя сяляне ў бягучым годзе будуць гатовы прадаць і больш. Галоўнае, каб мы маглі ў іх купіць збожжа», – рэзюмаваў кіраўнік дзяржавы.


Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу губернатараў на добрую якасць гібрыднага жыта, яго ўстойлівасць да ўмоў надвор'я і прапанаваў пераймаць вопыт вырошчвання ў Віцебскай вобласці. Як далажыў старшыня аблвыканкама Мікалай Шарснёў, жыта на Віцебшчыне вырошчваюць пяты год, цяпер пад ім заняты плошчы ў 10 тысяч га. Ураджайнасць культуры высокая: нават пры няпоўным выкананні тэхналогій складае 70 – 80 ц/га. Прэзідэнт асабіста назіраў за станам пасеваў гібрыднага жыта і застаўся задаволены. У сувязі з гэтым даручыў кіраўніцтву ўсіх рэгіёнаў вывучыць перадавы вопыт.


Завяршаючы селектар, кіраўнік дзяржавы нагадаў пра планы на ўборачную кампанію: збожжавых і зернебабовых неабходна сабраць 8,672 мільёна тон, рапсу – 766,3 тысячы тон, ільновалакна – 52,6 тыс. т, цукровых буракоў – каля 5 млн т, кукурузы на зерне – 1,717 млн т, бульбы – 1,1 млн т, агародніны – каля 600 тыс. т.


– Мы ў мінулым неўраджайным годзе за зіму з'елі ўсе запасы: збожжа і травяністых кармоў, якія ляжалі ў траншэях, у курганах. Трэба гэты рэзерв папоўніць, – паставіў задачу Прэзідэнт. Падкрэсліў, што ў кожнай гаспадарцы неабходна запасці і сакавітых, і сухіх кармоў на паўтара – два гады.


Высокіх вынікаў у час уборачнай кампаніі можна дабіцца толькі пры адпаведнай дысцыпліне. Прэзідэнт даручыў узмацніць барацьбу з п'янствам.


Са слоў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Анатоля Хацько, аграрыі асцярожныя ў прагнозах, агучванні лічбаў. Аднак плануюць атрымаць ураджай вышэйшы за мінулагодні. Ва ўборачнай кампаніі задзейнічаны каля 40 тысяч чалавек. Паралельна ўбіраюць салому, рыхтуюцца да асенніх работ, сяўбы рапсу, азімых культур, назапашваюць угнаенні, вывозяць арганіку. Сёлета да работ далучаюць студэнтаў з адпаведнай адукацыяй, каб атрымалі практычны вытворчы вопыт.


Міністр таксама запэўніў, што дзякуючы падтрымцы Прэзідэнта выдзелены крэдытныя рэсурсы, існуюць запасы паліва з разліку прыкладна на 21 дзень наперад.


Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта