Авторизация
 

Уборачная кампанія—на кантролі ў Прэзідэнта

 Уборка збожжавых павінна завяршыцца ў Беларусі да 20 жніўня. Такую задачу паставіў Аляксандр Лукашэнка на рэспубліканскай селектарнай нарадзе. На перыяд уборачнай кампаніі пашыраны паўнамоцтвы старшынь райвыканкамаў, а таксама запатрабавана  асабістае ўключэнне ў арганізацыю працэсу чыноўнікаў самага высокага рангу.

10-11 жніўня Прэзідэнт наведаў ААТ "Квасевічы" ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Тут яму далажылі аб сацыяльна-эканамічным развіцці рэгіёну і гаспадаркі. У цэнтры ўвагі знаходзіліся пытанні ўборачнай кампаніі ў цяперашніх умовах надвор'я і меры, якія прымаліся па зніжэнні страт ураджаю. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з тэхналагічнымі працэсамі ўборкі збожжавых, саломы і падрыхтоўкі глебы да сяўбы азімых, даведаўся пра вынікі работы жывёлагадоўлі ў краіне, вобласці і раёне з пачатку 2017 года.

Хуткасці трэба дадаць
"Адчуваю, што ва ўборку салідна ўсе ўцягнуліся, нікога папракаць не трэба, але 10-15 працэнтаў хуткасці трэба дабавіць", — сказаў Аляксандр Лукашэнка.


Як далажыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц, да 20 жніўня завяршыць уборку павінны ўсе вобласці, за выключэннем Віцебскай.


"..Калі мы бачым, што там добрае збожжа, яго трэба ўбіраць, перакідваць туды тэхніку. Узнікне праблема з сушылкамі. Таму адразу з поля забіраем зерне, вязём на элеватары, перапрацоўваем, не крыўдзячы вяскоўцаў. Збожжа з палёў трэба ўбраць", — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.


Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання звярнуў увагу на перабоі з адгрузкай у гаспадарках грануляваных угнаенняў. "Ва ўрадзе няхай неадкладна прымуць рашэнне. Просьбу па ўгнаеннях трэба задаволіць", — даручыў Прэзідэнт. Асобна кіраўнік дзяржавы спыніўся на забеспячэнні гаспадарак палівам. Даручыў кантраляваць яго эфектыўнае выкарыстанне.


Незапланаваны візіт
Пасля азнаямлення з малочнатаварнай фермай "Квасевічы" Прэзідэнт змяніў запланаваны маршрут і наведаў праблемнае ААТ "Косава". Першы прыпынак — на адным з палёў гаспадаркі. Там Аляксандр Лукашэнка пагутарыў з сямейным экіпажам Харужых. Затым накіраваўся на малочнатаварную ферму "Старажоўшчына", якая ўжо два гады на фінансавым аздараўленні. Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду адшукаць Br200 тыс. для прывядзення фермы ў ідэальны стан да лістапада бягучага года. Пастаўлена задача павялічыць да тысячы галоў, практычна ў два разы, колькасць дойнай жывёлы. Прэзідэнт вернецца ў ААТ "Косава" ў лістападзе і праверыць выкананне даручэнняў. 


А. Лукашэнка даручыў завяршыць будаўніцтва малочнатаварных ферм за 2017-2018 гады. "У нас іх няшмат засталося, трэба прыкладна $80 млн, але гэта па падліках. Пачнём будаваць, дык і ў $50 млн укладзёмся, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — За паўтара года гэтыя пытанні трэба зняць".


Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што неабходна дазволіць гаспадаркам будаваць фермы зручнымі для іх метадамі. Галоўнае, каб не патрабавалася вялікіх укладанняў і быў якасны вынік. Пабудаваныя фермы неабходна запоўніць высакаўдойнай жывёлай. Важна таксама займацца пытаннямі захаванасці кармоў.


Як праінфармавалі Аляксандра Лукашэнку, усяго ў краіне дзейнічаюць больш як 4,1 тыс. малочнатаварных ферм, з іх 1 181 рэканструявана і мадэрнізавана. У высокай ступені гатоўнасці больш за 120. Прадугледжваецца, што дзяржава дапаможа гаспадаркам завяршыць іх будаўніцтва.


Заробак
У 2018 годзе падцягнуць прадпрыемствы з нізкай зарплатай да ўзроўню Br1 тысяч — такое даручэнне даў Прэзідэнт.
"Мы Br1 тыс. будзем мець, але гэта будзе сярэдняя зарплата. Ёсць прадпрыемствы, якія гэту сярэднюю зарплату цягнуць уверх, гэта добра. Але палавіна, можа, крыху менш прадпрыемстваў, дзе недацягваем да гэтага ўзроўню, і наогул там зарплата невялікая. За 2018-2019 гады, асабліва за 2018-ы, мы бярэмся за тыя прадпрыемствы, на якіх мала зарабляюць, каб іх падцягнуць да Br1 тыс.", — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Калі даручэнне будзе выканана, сярэдняя зарплата па краіне можа дасягнуць Br1,5 тыс.
Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што сярэдні ўзровень заробку ў Br1 тыс. да канца бягучага года неабходна замацаваць, каб у пачатку 2018 года не атрымаць зніжэння.


Не ствараць клас беспрацоўных
Людзей трэба прывучыць да працы. Нельга ствараць так званы клас беспрацоўных, адзначыў Прэзідэнт. "Вядома, будзе нейкі малы працэнт тых, хто ні на што не здольны. Спецыфічнымі метадамі будзем прымушаць. Але ёсць людзі, якія могуць, але ўхіляюцца. Іх трэба ставіць у такія ўмовы, каб ішлі працаваць", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.


Паводле яго слоў, пасля выхаду абноўленага дэкрэта №3 мясцовыя органы ўлады будуць надзелены самымі шырокімі паўнамоцтвамі. "Мы вылучым людзей па персаналіях: хто можа, але не хоча, хто хоча, але не можа, і тых, якім трэба лапату ў зубы — і пайшоў працаваць. Няхай на мяне не крыўдуюць".


Флагман малочнай прамысловасці
У час наведвання ААТ "Савушкін прадукт" Прэзідэнт заявіў: "Уклаўшы значныя сродкі ў мадэрнізацыю перапрацоўчай прамысловасці, мы сталі атрымліваць салідную аддачу. У гэтым сегменце эканомікі з'явілася шмат кампаній з сучасным тэхналагічным укладам. Яны дэманструюць высокую культуру вытворчасці, праяўляюць гнуткасць, клапоцяцца пра сыравінную базу, укладваюць грошы ва ўласнае развіццё, забяспечваюць сваім работнікам дастойны сацыяльны пакет, узводзяць для іх жыллё. Гэта мае дачыненне, напэўна, перш за ўсё, да вашага прадпрыемства, бо вы ўсё гэта робіце", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, звяртаючыся да калектыву кампаніі.


Прадпрыемствы, якія раней мелі патрэбу ў дапамозе дзяржавы, цяпер самі сталі лакаматывам шэрагу галін і візітнай карткай Беларусі. "Як мага лепш гэта характарыстыка падыходзіць да акцыянернага таварыства "Савушкін прадукт" — флагмана малочнай прамысловасці краіны", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.


Поспехі прадпрыемства — яркае адлюстраванне мэтанакіраванай палітыкі, якую праводзіць дзяржава ў аграпрамысловым сектары. У краіне ажыццёўлены пераход ад канцэпцыі развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці да канцэпцыі развіцця сельскай мясцовасці ў цэлым. Гэта дало магчымасць адрадзіць беларускую вёску з яе эканамічным патэнцыялам.


"Сёння па выпуску абсалютнай большасці відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва Беларусь істотна пераўзыходзіць іншыя краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Па вытворчасці малака апярэджвае Нідэрланды, Германію, Францыю", — сказаў кіраўнік дзяржавы.


Беларусь стала не толькі самадастатковай, але і экспартна арыентаванай. Аб'ём рэалізаваных за мяжу прадуктаў у 2016 годзе перасягнуў $4 млрд. Цяпер па некаторых пазіцыях, напрыклад, па экспарце сметанковага масла, тварагу, абястлушчанага малака наша краіна ўвайшла ў лік сусветных лідараў. "Што да ўнутранага рынку, то ён даўно насычаны айчыннымі прадуктамі харчавання, якія дзякуючы высокай якасці і даступнасці паспяхова канкурыруюць з імпартнымі аналагамі", — адзначыў Прэзідэнт.


Па матэрыялах БЕЛТА падрыхтавала Н. СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта