Авторизация
 

Паўнамоцтвы на перыяд уборачнай кампаніі

 2 жніўня на рэспубліканскай селектарнай нарадзе Аляксандр Лукашэнка даў старшыням райвыканкамаў самыя шырокія паўнамоцтвы на перыяд уборачнай кампаніі. Ніхто не мае права ўмешвацца ў іх распарадча-арганізацыйныя функцыі. Паправіць можа толькі губернатар. Гэта для таго, каб потым не спасылаліся, што ў некага не хапіла паўнамоцтваў, каб убраць збожжа, заявіў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт таксама адзначыў, што ў кожным раёне ёсць каля трох-чатырох праблемных гаспадарак. За іх персанальную адказнасць нясе старшыня райвыканкама. Імі цяпер і трэба заняцца.

20 жніўня — крайні тэрмін
Прэзідэнт даручыў завяршыць уборку ў асноўнай масе ў першай палове месяца, у крайнім выпадку — да 20 жніўня. Сітуацыя няпростая. З-за ўмоў надвор'я, іншых фактараў зрушыліся тэрміны як вясенняй пасяўной, так і выспявання ўра-джаю. На 8-10 дзён спазняемся, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка. Ускладняе сітуацыю і высокая ўшчыльненасць работ. Адначасова неабходна церабіць лён, рабіць другі ўкос шматгадовых траў (першага практычна не было), сеяць паржышчавыя культуры і інш. На працягу нешматлікага часу спатрэбіцца кардынальна паскорыць усе працэсы, каб убраць ураджай, не страціўшы ніводнага зярнятка і пачаць падрыхтоўку да пасяўной азімых.
Як адзначыў Прэзідэнт, усё залежнае ад дзяржавы для паспяховай уборачнай кампаніі зроблена. Фінансавыя рэсурсы ёсць, гаспадаркі забяспечаны тэхнікай, па паліве на мінулым тыдні падпісана адпаведнае распараджэнне. Аднак тэмпы ўборкі нізкія — за дзень не больш як 2-3 працэнты плошчаў. Віной таму перш за ўсё дрэнная падрыхтоўка да ўборачнай кампаніі. У шэрагу рэгіёнаў амаль 7-8 працэнтаў няспраўных уборачных камбайнаў, не адрамантаваны зернесушылкі, не хапае механізатараў. Не ўсюды паклапаціліся пра забеспячэнне тэхнікі гаручым, запаснымі часткамі, з-за чаго страты рабочага часу.


За правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі Прэзідэнт жорстка раскрытыкаваў работу чыноўнікаў: "Забяспечылі гаспадаркі неабходным. Усім, чым маглі. Напружваем усю краіну. А вы не можаце трактар на месца паставіць і п'яніцу-механізатара да парадку заклікаць. Семінары праводзім, вучым кагосьці. Каго мы вучым? Яны даўно навучаны. Стаўце канкрэтныя задачы і рэалізоўвайце іх".
"Чаму няякасную тэхніку прадаяце сельскай гаспадарцы?" — звярнуўся кіраўнік дзяржавы да віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі. У адказ пачуў, што па факце 2016-га і першай паловы 2017 года адзначана зніжэнне дэфектнасці тэхнікі, як гарантыйнай, так і постгарантыйнай. Да сёлетняй уборачнай кампаніі выраблены ў дастатковай колькасці збожжаўборачныя і кормаўборачныя камбайны, аднак не ўсе з іх аплачаны. Аляксандр Лукашэнка даручыў кіраўніцтву МУС і Камітэта дзяржкантролю дакладваць аб выпадках выхаду са строю гарантыйнай тэхнікі. Заказаную і вырабленую па яго загадзе адправяць у гаспадаркі. Калі не аплачана—пад гарантыі губернатараў.


45 ц/га — не менш
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў найхутчэйшага выхаду на ўраджайнасць збожжавых 45 ц/га. "Каб гэта мець, павінны быць не проста тэхналогіі — трэба вызначыцца, на якім полі гэтыя збожжавыя вырошчваць", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Па рапсе стаіць задача атрымаць ураджайнасць 25 ц/га, па кукурузным зерні — 120 ц/га. Яшчэ адна стратэгічная культура, на якую звярнуў увагу Прэзідэнт, — гэта лён. Даручыў поўнасцю забяспечыць Аршанскі льнокамбінат як доўгім, так і кароткім валакном.
Каб мінімізаваць страты ўраджаю ў час уборкі, урад павінен прапрацаваць стратэгію перавозкі, у тым ліку з дапамогай ваенных. Праваахоўным органам і Камітэту дзяржаўнага кантролю неабходна выявіць і прыцягнуць да адказнасці вінаватых у зрыве ўборачнай кампаніі.


Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў сфарміраваць тыднёвы запас паліва ў абласцях на час уборачнай кампаніі. Тэрміны выканання — да 10 жніўня.

Цытаты Прэзідэнта


- Адна з мэт сённяшняй нарады — забяспечыць зладжанасць і дакладнасць дзеянняў органаў улады і кіравання. Трэба проста ўзварушыць людзей, надаць дынамізм рабоце ўсяго ўборачнага канвеера і не дапусціць страт ураджаю.


- У нас пакуль шмат бязладнасці, элементарнага разгільдзяйства і прыкрых недапрацовак, якія ў цяперашніх умовах недапушчальныя. Цяпер неабходна максімальна напружыцца ўсім і ўбраць з поля збожжа, не расцягваючы работы на месяц-паўтара і не чакаючы, што Гасподзь нам пашле лепшае надвор'е. Ні ў якім разе не расслабляцца. Трэба трымаць тэмпы работ не толькі на жніве збожжа, але і на ўборцы іншых культур.


- Адначасова з уборкай грамадскіх пасеваў трэба аказаць дапамогу і прыватнаму сектару, у тым ліку фермерскім гаспадаркам.
- Ніхто бясплатна працаваць у калгасе, саўгасе не будзе. Таму вяскоўцам трэба заплаціць, калі ёсць запазычанасць. І трэба ўстанавіць нармальныя тарыфы, каб людзі зарабілі нармальныя грошы ў гэтыя месяцы.


- Не працуйце на паказуху, мне яна не патрэбна. Я знайду магчымасць праверыць, як працуюць упаўнаважаныя.

Па матэрыялах БЕЛТА
падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 728
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 311
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 706
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 827
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 025
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 763
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 906
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 октября 2017
Александр, Богдан, Денис, Иван, Кузьма, Макар, Максимилиан, Мартин, Николай, Тарас, Федот, Доминика

Именины 24 октября 2017
Александр, Анатолий, Антон, Иларион, Иосиф, Исаакий, Лев, Макар, Моисей, Зинаида, Филипп

Госці краін
free counters
Партнеры сайта