Уборачная кампанія ў гэтым годзе – найважнейшая тэма

Некаторыя эксперты лічаць, што ўжо зусім хутка свет можа сутыкнуцца з голадам. Таму ўборачная кампанія ў гэтым годзе – найважнейшая тэма. Нядзіўна, што на селектарнай нарадзе ў Прэзідэнта па пытаннях ура- джаю сабраліся кіраўнікі ўрада, розных міністэрстваў і ведамстваў, па відэасувязі падключыліся губернатары, кіраўнікі ўсіх 118 раёнаў і іх намеснікі, дырэктары сельгаспрадпрыемстваў. Закранулі самыя вострыя тэмы. 

Віды на ўраджай

Па словах Кіраўніка дзяржавы, віды на ўраджай у краіне добрыя:
– Як запэўніваюць спецыялісты, прагназуецца, што валавы збор зерня, уключаючы рапс, кукурузу, свірэпіцу, складзе каля 10 мільёнаў тон. Дзяржзаказ павінен быць выкананы. Па папярэдняй інфармацыі, зерне сёлетняга ўра- джаю прыдатнае для высакаякаснага хлебапячэння. Таму неабходна закупіць у аб’ёме поўнай патрэбы. Пры гэтым, калі зерне якаснае, зрабіць запас. 
Прэзідэнт звярнуў увагу, што трэба стварыць базу для выканання праграмных задач у АПК, нарыхтаваць зернефураж для жывёлагадоўлі з улікам патрабаванняў рацыёнаў, якія забяспечваюць высокі ўзровень прадукцыйнасці па малаку і мясе. Акрамя таго даручыў на месцах вызначыць тактыку ўборкі, каб не дапусціць страт:
– Убірайце пры вільготнасці 20 %. Можа быць, нават 22 %. Лепш падсушыце. Усё роўна гэта будзе рэнтабельна. Вы нават не ўяўляеце, наколькі будзе попыт на прадукцыю сельскай гаспадаркі, у тым ліку і на зерне. Але мы не збіраемся прадаваць яго на экспарт. Нам трэба прапусціць яго праз жывёлагадоўлю, атрымаць малако, мяса і іншае. І гэту прадукцыю прадаць на міжнародных рынках.
 
Дысцыпліна – 
жалезная

Галоўныя патрабаванні на ўборачнай – якасць і тэмпы. Дысцыпліна, адказнасць павінны быць на вышэйшым узроўні. 
– А з гэтым, як мне дакладваюць Камітэт дзяржкантролю і Генеральная пракуратура, не ўсё гладка, – заўважыў Аляксандр Лукашэнка. 
Па словах Прэзідэнта, многія кіраўнікі падрыхтоўку да ўборачнай кампаніі правалілі. У асобных арганізацыях тэхніку нават не пачыналі рамантаваць.
– Фактычна кожны дзясяты камбайн не гатовы да работы. Няма механізатараў, кажуць. Як няма? Мы яшчэ восенню мінулага года дамовіліся: трэба з гарадоў запрасіць на працу былых камбайнераў. Іх нямала. Не ўсюды працуюць элеватары і склады для захоўвання зерня. Прычым такое высветлілася пры праверцы ў кожнай чацвёртай гаспадарцы. Прыпіскі па падрыхтоўцы тэхнікі ў зернесушыльных комплексах устаноўлены на 40 сельгас- 
прадпрыемствах. Гэта не проста безадказнасць з боку мясцовай улады, гэта харчовая дыверсія. Менавіта так гэта будзе расцэньвацца, – заявіў кіраўнік дзяржавы. 
Акрамя таго практычна ў кожнай другой з правераных гаспадарак парушаны тэхналагічныя рэгламенты нарыхтоўкі кармоў. У 277 сельгасарганізацыях па ўсіх рэгіёнах тэмпы ўборкі траў стрымліваюцца з-за няспраўнай тэхнікі. Факты нізкай гатоўнасці ўстаноўлены ў 130 гаспадарках, а ў некаторых да рамонту прыступілі толькі перад самым пачаткам работ. 
– Пра якую выканаўчую дысцыпліну можа ісці размова, калі з году ў год міліцыя выяўляе п’яных на рабочым месцы? Іх нямала, – акрэсліў яшчэ адну праблему кіраўнік дзяржавы. 
Па інфармацыі МУС, пры правя- дзенні пасяўной і ўборачнай складзена каля 700 пратаколаў, у тым ліку больш за сто – за допуск да кіравання ў нецвярозым стане. 
– Трэба падумаць, якія меры прымаць. Прытым самыя жорсткія. Так мы працаваць не павінны і не будзем, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 
Прэзідэнт адзначыў, што важна ўсё: абарона тэхнікі і палёў ад пажараў, забеспячэнне захаванасці намалочанага зерня. 

Пра запас

– Наступная праблема – перапрацоўка і захоўванне прадукцыі сельскай гаспадаркі. Так званыя стабілізацыйныя фонды. Уся гэта размова – у імя таго, каб сабраць ураджай, нарыхтаваць неабходную прадукцыю і закласці ў стабілізацыйныя фонды на зіму, – сказаў Прэзідэнт. 
Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што цэны на сельгаспрадукцыю ў свеце будуць расці, і таму важна стварыць запасы, каб па прымальным кошце рэалізаваць прадукцыю на ўнутраным рынку ў міжсезонне.

Разлікі 
з гаспадаркамі

– Абяцаю ўсім губернатарам, што рэсурсы грашовыя вы атрымаеце для таго, каб разлічыцца з сялянамі. Ніякай запазычанасці перад гаспадаркамі, фермерамі, сельгаспрадпрыемствамі не павінна быць. Камітэт дзяржкантролю возьме пад увагу гэта пытанне, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. 
Ён заклікаў усіх сабрацца. Скарыстацца нядрэннымі ўмовамі надвор’я, і як мага лепш працаваць, каб добра зарабіць і паправіць эканоміку сельскай гаспадаркі. 
– Словам, сітуацыя вельмі сур’ёзная і, я б сказаў, надзвычайная з пункту погляду арганізацыі работ на сяле, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. 

Па матэрыялах БЕЛТА і СМІ


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.