Авторизация
 

Развіваць авечкагадоўлю ў вёсках краіны

 Развіваць у вёсцы новыя напрамкі, у тым ліку авечкагадоўлю

Адпаведнае патрабаванне Прэзідэнт Беларусі агучыў, узгадняючы прызначэнне кіраўнікоў мясцовых органаў улады. За работу трэба брацца сур'ёзна, тым больш у гэтым напрамку ёсць перспектывы. "Паглядзіце, колькі ўгоддзяў у нас пустуе. Поймы не занятыя. Бліжэй да іх можна будаваць лёгкія павеці і трымаць авечак, – прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

– У тым пераканаўся асабіста. У мяне іх, напэўна, цяпер каля пяцідзясяці. Раздаю людзям, дзяваць няма куды. Якія там затраты? Раніцай пойдзеш, накосіш за паўгадзіны травы, адвязеш – і ім дастаткова. На пашу ходзяць або ў лясок запусціў, яны там сядзяць у спёку".
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што воўну можна пастаўляць на Мінскі камвольны камбінат, многія вытворцы маюць патрэбу ў скуры. Лёгкая прамысловасць у нас добрая, усё можам перапрацоўваць. Таму даручана шукаць новыя напрамкі, новыя культуры вырошчваць. Трэба зарабляць грошы.

Слабых — на буксір

Аляксандр Лукашэнка выступае за падтрымку адстаючых гаспадарак сіламі прамысловых прадпрыемстваў: "Краіна забяспечыць сябе прадуктамі харчавання нават у выпадку закрыцця слабых гаспадарак. Людзей шкада, без работы застануцца. Мы гатовы падтрымаць і дапамагчы, толькі трэба, каб на месцах варушыліся”.


У краіне каля 20-25 працэнтаў гаспадарак не могуць выйсці на рэнтабельную работу. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, буксірам для іх могуць выступіць прамысловыя прадпрыемствы. Нехта дапаможа людзьмі, тэхнікай, хтосьці рамонтам. Расказаў аб прапановах беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў, якія вырабляюць біядызель для сельгаспрадпрыемстваў, пры гэтым страчваючы ў сукупнасці да $30 млн. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта падтрымка вёскі, таму адысці ад такой практыкі пакуль нельга. Нафтавікі прапанавалі перабудаваць работу: не выдаваць на гэтыя грошы прадпрыемствам паліва, а рамантаваць ім тэхніку. "Я згадзіўся. Якая розніца, з якой кішэні паступяць гэтыя $20-30 млн.", – сказаў Прэзідэнт. Тое ж самае, дадаў ён, могуць рабіць і іншыя прадпрыемствы, у якіх ёсць адпаведная база. Пры гэтым дапамагаць неабходна выключна слабым гаспадаркам.

Кліматычныя ўмовы з разлікам на гаспадарлівых

Прэзідэнта насцярожвае сітуацыя з ураджайнасцю ў некаторых рэгіёнах, асабліва ў цэнтральнай частцы краіны, дзе рэдка праходзілі дажджы. "Сітуацыя сур'ёзная. На ўсходзе, захадзе і ў цэнтры праблемы будуць у залежнасці ад таго, якія глебы. На лёгкіх ужо пажоўклыя пасевы, таму трэба не ўпусціць час і своечасова іх убраць. Пакласці гэта ў сянаж, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Трэба па-гаспадарску паглядзець, што зрабіць у раслінаводстве. Ні ў якім разе нічога не страціць".


Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра мінулы неўраджайны год, таму ў краіне выкарысталі практычна ўсе зернефуражныя рэзервы. Трэба запаўняць нечым збожжавую групу. Кукуруза пакуль на ўсіх участках, нават на пясчаных глебах, трымаецца добра, таму трэба зрабіць стаўку на нарыхтоўку зерня з яе.


Пры гэтым Аляксандр Рыгоравіч звярнуў увагу, што неабходна дзейнічаць па правераных тэхналогіях, кансервуючы кукурузнае зерне ў рукавы. "Жывёла любіць гэты корм. І ён будзе таннейшы, чым сушыць. Працэнтаў на 25-30. Фактычна кукурузнае зерне ў гэтым выпадку можна параўнаць па эфектыўнасці і затратах на вытворчасць са звычайным збожжам. Калі цяпер будзем касіць тое, што на зерне ў сянаж, трэба спадзявацца на кукурузу і надаваць ёй асаблівую ўвагу. Там, дзе гэта немагчыма, зрабіць усё, каб пустыя, свабодныя, неўзараныя плошчы перасеяць аднагадовымі або іншымі культурамі”.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 апреля 2021
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Именины 17 апреля 2021
Адриан, Вениамин, Георгий, Иван, Иосиф, Никита, Николай, Федор, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта