Авторизация
 

Старшыня Язненскага сельсавета Валянціна Фядзьковіч: "Беражом тое, што маем"

 Старшыню Язненскага сельвыканкама Валянціну ФЯДЗЬКОВІЧ засталі на планёрцы. Разам з дэпутатамі мясцовага савета і вясковымі актывістамі вырашалі, як будуць святкаваць 545-годдзе Язна і 120-годдзе з дня асвячэння храма Пераўтварэння Гасподняга. Абедзве ўрачыстасці запланаваны на кастрычнік. Рыхтуюцца да іх загадзя. 

Хтосьці на 2020 год павешаў ярлык «высакосны» і насцярожыўся, а ў кагосьці з’явілася нагода для прыемных клопатаў. У вёсцы Язна сёлета адразу дзве значныя круглыя даты.

– 120-годдзе храма адзначым 8 кастрычніка, менавіта ў гэты дзень ён быў асвечаны. 9 кастрычніка адбудзецца свята вёскі, – удакладняе Валянціна Мікалаеўна. – Да юбілею храма пачалі рыхтавацца з мінулага года. Тыражом у тысячу экземпляраў выпусцілі каляндар з нагоды круглай даты. На яго старонках можна азнаёміцца з гісторыяй святыні. Яе добра ведае мясцовая жыхарка Ірына Стома, чый дзядуля ўдзельнічаў у будаўніцтве храма і быў там званаром. Афармленнем календара займалася бібліятэкар Ларыса Карпава. Сувенір ахвотна набывалі мясцовыя жыхары і госці на жнівеньскім свяце Пераўтварэння Гасподняга. Цяпер у планах зрабіць каляндар, прысвечаны юбілею вёскі. У яго таксама ўключым гістарычныя факты і фотаздымкі мясцовых адметнасцей.


 Увесь год у нас пройдзе пад знакам гэтых круглых дат. Прымеркавалі да юбілею Язна святочныя мерапрыемствы з нагоды 23 лютага і 8 Сакавіка. На Вялікдзень пройдзе дабрачынны канцэрт, лейтматывам якога будзе 120-годдзе храма. Да 9 Мая плануем фотавыставу з партрэтамі землякоў – удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.


 Паклапоцімся пра добраўпарадкаванне вёскі і храма. На святыні трэба падрамантаваць дах, надаць больш увагі пахаванням на тэрыторыі, аздобіць яе кветкамі.

Круглая дата наводзіць на роздум пра мінулае, цяперашняе і будучае. З чым сустрэла Язна юбілейны год?

– Вёска жыве. Так, моладзі значна менш у параўнанні з мінулым часам, радзей застаюцца на сяле сем’і з дзецьмі. Па стане на 1 лютага, у Язне 744 жыхары, з якіх 107 непаўналетніх. 428 чалавек працаздольнага ўзросту, 209 пенсіянераў. Лічу, у нас развітая для сельскай мясцовасці інфраструктура. Далёка не кожнае месцейка цяпер пахваліцца ўчастковай бальніцай, сярэдняй школай, дзіцячым садком як самастойнай установай дашкольнай адукацыі, прадпрыемствам меліярацыйных сістэм, лясніцтвам, філіялам школы мастацтваў. Найбольшая каштоўнасць Язна – нашы людзі. Актыўныя, ініцыятыўныя, працавітыя, з мноствам ідэй і шчырым жаданнем быць карыснымі сваёй старонцы. Мы стараемся берагчы тое, што ёсць, і дадаваць у паўсядзённасць новыя павевы.

 У Год малой радзімы ў СМІ шмат публікацый і сюжэтаў пра людзей, якія засталіся ў родных мясцінах і памнажаюць іх дабрабыт. Вы таксама працуеце дома. Што азначае для Вас Язненшчына?

– Гэта мая зямля, тут мае карані. Нарадзілася ў вёсцы Канцэрава. Бацькі з маленства вучылі ставіцца да людзей з разуменнем і павагай. Іх запаветамі кіруюся на пасадзе старшыні сельвыканкама, якую займаю з 2006 года. Люблю сваіх аднавяскоўцаў, ганаруся імі. Хочацца, каб наша Язна жыло насычаным жыццём і сустрэла яшчэ не адну круглую дату.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Гутарыла Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Чытайце поўнасцю ў № 17 раённай газеты, электронны варыянт тут.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта