Авторизация
 

Калісь цяперашняя Язненшчына ўваходзіла ў склад Полацкага княства

 Захаваліся сведчанні, што калісь цяперашняя Язненшчына ўваходзіла ў склад Полацкага княства — першага дзяржаўнага ўтварэння на тэрыторыі Беларусі. Мясціны нашы авеяны старажытнымі падзеямі і легендамі, звязаны з рэлігійнай і асветніцкай дзейнасцю святой Еўфрасінні Полацкай, але мы ведаем пра іх не так і шмат. 

Калі бываем у Полацку, найперш наведваем рынак, “Манеж”, іншыя гандлёвыя ўстановы. Прапанавалі праехаць па святых месцах горада нашы сельсавецкія актывісты — загадчык участковай бальніцы Уладзімір ПАШКОВІЧ і дырэктар КУП “Язна” Сяргей ЕЛЬЯШЭВІЧ. Іх падтрымалі іншыя кіраўнікі арганізацый і ўстаноў. І суботнім днём невялікі аўтобус з язненцамі накіраваўся на Полацк.

Паездка пачалася з экскурсіі па Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры. Пазнаёміліся з яго гісторыяй, дзейнасцю і бытам, пабачылі богаслужэнне, пакланіліся машчам Прападобнай. І адчулі душэўнае прасвятленне і задавальненне.


Потым нас чакаў уладыка Феадосій, епіскап Полацкі і Глыбоцкі. Усе мы сустракаліся з ім так блізка, у нефармальнай абстаноўцы ўпершыню. Размова пра веру, рэлігію, чалавека і яго сусвет аказалася вельмі цікавай. Яна дазволіла кожнаму па-новаму паглядзець на саміх сябе і наша акружэнне, на нашу зямлю.Не імкненне да багацця павінна вызначаць сутнасць жыцця чалавека, а вера. Павучальным стаў аповяд святара пра тое, як фізік-ядзершчык праз жыццёвыя выпрабаванні стаў на шлях служэння Богу.


Абмен думкамі прадоўжыўся за кубачкам чаю. Высветлілася, што не ўсе члены нашай дэлегацыі пастаянна носяць нацельныя крыжыкі, іх яны атрымалі з рук епіскапа.


Размова, на якую першапачаткова адводзілася гадзіна, заняла ўдвая больш часу. Таму мы спазніліся на пачатак канцэрта арганнай музыкі ў Сафійскім саборы, хаця частку яго праслухалі. Для большасці язненцаў адкрыццём стала гістарычная экскурсія па храме.


Апошні аб’ект нашага падарожжа не ўпісваецца ў праграму паездкі па святых месцах, аднак ён аказаўся таксама цікавым. Размову вяду пра Полацкі піўзавод. Гэтае прадпрыемства з даўнімі традыцыямі вытворчасці натуральнага пеннага напою, так званага жывога піва, мы выпадкова адкрылі для сябе. Аказваецца, калісь яго прадукцыю вагонамі адпраўлялі толькі ў вялікія гарады былога Саюза. Шкада, што Міёршчына не закупляе яе і цяпер. Мы ж пачаставаліся квасам, мінералкай і з цудоўным настроем, які зусім не папсаваў надта дажджлівы выхадны дзень, скіраваліся дадому.


Вынікі наведвання старажытнага Полацка падвялі ў альтанцы фермера Аляксандра Каваленкі ў Курылавічах — паездка ўсіх задаволіла. А яшчэ паказала, што нам самім трэба больш клапаціцца пра стварэнне спрыяльных умоў для працы і жыцця, а найперш заняцца добраўпарадкаваннем. Цяпер пачалі адраджэнне парку ў аграгарадку. Выкасілі траву, прыбралі смецце і сухія галінкі. З’явілася альтанка, уладкоўваем валейбольную пляцоўку. На чарговай нарадзе вызначылі хто і чым будзе займацца далей.


Добрых спраў павінна быць больш. А калі яны робяцца ўсім светам — то падвойваюцца, а то і патройваюцца.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Валянціна ФЯДЗЬКОВІЧ,

старшыня Язненскага
сельвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 282
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 861
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 334
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 183
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 915
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 134
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 113
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта