Районный фотоконкурс "Моя Миорщина" ждет ваши работы

 Раённы фотаконкурс «Мая Міёршчына» праходзіць з 13 па 25 студзеня. 29 студзеня ў цэнтральнай бібліятэцы адбудзецца выстава работ.

Фотаконкурс «Мая Міёршчына» прымеркаваны да 80-годдзя ўтварэння раёна. Работы павінны адлюстроўваць тэматыку, шматаблічнасць роднага краю і яго ўнікальныя здольнасці. Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 14 да 31 года.

Конкурс пройдзе ў пяці намінацыях: прырода Міёршчыны; гісторыя Міёршчыны; партрэт жыхара Міёршчыны; гарадскія/сельскія замалёўкі; жыццё грамадства (фотаздымкі падзей, спартыўных спаборніцтваў, конкурсаў і г. д.).

Да 25 студзеня неабходна прадставіць работы ў раённы выканаўчы камітэт па адрасе г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, кабінет 6, Ірыне Альдэфонсаўне Чарняўскай, тэл. 5 19 10. Указаць месца вучобы, работы, прозвішча, імя і імя па бацьку аўтара, дату нараджэння.

Патрабаванні: аўтарскія работы павінны быць фармату не менш за А4, каляровыя ці чорна-белыя, добрай якасці, у друкаваным выглядзе, аб’ект павінен быць добра бачным, змест – пазітыўным, без назваў і метак, без даты і часу здымкі, без апрацоўкі ў графічных рэдакцыях. Не прымаюцца калажы і фота, спампаваныя з інтэрнэта.

Палажэнне аб правядзенні конкурсу чытайце на сайце райвыканкама.

Фота для ілюстрацыі.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.