Авторизация
 

Чарговыя ўдзельнікі фотаконкурсу “Мая малая Радзіма”

 Чарговыя ўдзельнікі фотаконкурсу “Мая малая Радзіма” ў намінацыі “Мой родны і любімы горад (вёска)” — міярчане Аляксей Гайдзель і Алена Шангіна, сёстры Улада і Вікторыя Варонькі з Новага Сяла і маленькі Мацвей Кукуць з Белеўцаў.

АЛЯКСЕЙ ГАЙДЗЕЛЬ і Алена Шангіна займаюцца фота- і відэаздымкай. Сям’я шмат вандруе па раёне. Ведаюць дакладна: Міёршчына багатая на прыгожыя гістарычныя мясціны, незабыўнай красы краявіды. Узгадваюцца радкі з верша Алеся Пісьмянкова: “Спавядацца бяжым да прыроды, ачышчацца бяжым ад маны…” І сапраўды, становіцца лягчэй на сэрцы, супакой ахінае душу. Аляксей і Алена даслалі тры здымкі. Два зроблены на былой панскай сядзібе ў Камянполлі ля канюшні і ў парку, апошні — на экалагічнай сцежцы заказніка “Ельня”. Увазе чытачоў прапануем фота ля канюшні.


 СЯМЕЙНАЕ ГНЯЗДЗЕЧКА Варонькаў у вёсцы Новае Сяло. На малой радзіме дзяўчынка Улада, якой нядаўна споўнілася тры гадкі, і яе старэйшая сястрычка Вікторыя. На адным са здымкаў Улада хаваецца пад лавачку. Дзяўчынкі любяць бавіць час на свежым паветры, з запалам далучаецца да іх хатні любімец сабака Мася. Здароваму ладу жыцця спрыяе пазітыўны агульны настрой і прырода. Блізка возера, дзе дарослыя з дзецьмі ўлетку адпачываюць. У Новым Сяле Варонькі жывуць дружнай сям’ёй!


 ЗДЫМКІ Мацвея Кукуця даслала яго маці Кацярына. Хлопчык адчувае сябе “ў сваёй талерцы” ў вёсцы Белеўцы ў дзядулі Сяргея і бабулі Таццяны. Цікавіцца ўраджаем. Тыя плады, што пад сілу малому, восенню сам складваў у кошык.Вясной па вясковых сцежках-дарожках асвойвае розны дзіцячы транспарт. Як сапраўдны мужчына, Мацвей цікавіцца тэхнікай. І ўжо ў год катаецца на аўтамабілі. Кожная сцежка ў Белеўцах яму вядомая.


Прагаласаваць за ўпадабанага канкурсанта можна ў групе “Миорские новости” ў сацыяльных сетках «Одноклассники» https://ok.ru/merskyanav/album/53727698485387 ,

«ВКонтакте» https://vk.com/album-93032809_253029529 ,

«Facebook» https://www.facebook.com/media/set/?set=oa.178876072745103&type=3 у альбоме «Фотаконкурс «Мая малая Радзіма».


МАГЧЫМА, на майскія святы вы наведалі сваіх родных. Не толькі дапамагалі з добраўпарадкаваннем і агародамі, але і зрабілі здымкі. Чакаем папаўнення нашага конкурснага альбома. Фота можна даслаць на e-mail ovishnevskaja@gmail.com ці паведамленнем у групы “Миорские новости” ў сацыяльных сетках “Вконтакте”, “Одноклассники” і на “Фейсбук” з адзнакай “На фотаконкурс”. Удзельнічаць у конкурсе могуць як жыхары Міёршчыны, так і землякі з іншых рэгіёнаў. Узрост не абмежаваны. Абавязкова ўказвайце мясцовасць, дзе зроблена фота, і хто на ім.


Ёсць у конкурсе яшчэ адна намінацыя “Жывыя ў памяці дарагія мясціны” (старыя здымкі з роднымі, радзіма продкаў). Пакуль на яе ніхто не даслаў фота. Конкурс завершыцца 31 ліпеня.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 537
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 55 891
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 24 660
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 388
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 23 518
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 20 987
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 535
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 июня 2018
Василий, Константин, Павел, Федор, Ефрем

Именины 20 июня 2018
Александр, Богдан, Борис, Валентин, Василий, Вениамин, Виктор, Владимир, Григорий, Давид, Иван, Игнатий, Лев, Максим, Михаил, Николай, Павел, Петр, Степан, Тарас, Федор, Федот, Анна, Валерия, Зинаида, Калерия, Мария, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта