Предприниматель из Дисны Наталья Островская развивает свое дело и родной край
gazeta 31-12-2019, 10:03 737 Мая малая Радзіма
Перадсвяточныя дні ў дзісенскім кафэ распісаны на карпаратывы. Гаспадыня «Дзвіны» Наталля Астроўская ў новым годзе плануе далей развіваць сваю справу і родны гарадок.
Халоднай парой наведвальнікаў у кафэ паменела, а варыянтаў цікавага вольнага часу дабавілася.
– Ладзілі квэст, інтэлектуальную гульню, нядаўна прайшоў вечар караоке, – расказвае Наталля Астроўская. – Весці мерапрыемствы запрашала вядучых з Полацка. Для дзісенцаў загадзя размяшчалі аб’явы, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Пытанні для гульняў самі шукалі з розных крыніц.
Інтэлектуальны складнік гаспадыня кафэ плануе зрабіць пастаянным. У камандах акрамя мясцовых жыхароў бачыць гараджан з суседніх Полацка і Наваполацка. Пашырае там кантакты.
Чакаюць у наступным годзе ў «Дзвіне» гасцей з блізкага і далёкага замежжа. Сёлета тут пабывалі мастакі з Расіі, дэлегацыі з Германіі, Вялікабрытаніі, Ізраіля, Швецыі. У ліку ізраільцян – сям’я Леках, чые продкі ў свой час шмат зрабілі для развіцця Дзісны. Наведаць у чарговы раз самы маленькі горад Беларусі і яшчэ бліжэй з ім пазнаёміцца намераны шведы. Кіраўнік шведска-беларускай бізнес-асацыяцыі Арнэ Элефорс рады паказаць землякам адметнасці беларускага гарадка, з якім супрацоўнічае яшчэ з сярэдзіны нулявых. Гасцям са Швецыі нават узрост не перашкода. Самай старэйшай удзельніцы сёлетняй дэлегацыі 92 гады.
Напрамкі для руху наперад Наталля Астроўская бачыць як у сваім кафэ, так і ў роднай Дзісне. На фінішнай прамой афармленне дакументаў некамерцыйнай арганізацыі, якая будзе распрацоўваць праекты развіцця Дзісны і падаваць заяўкі на гранты. У ліку задум – стварыць у былым будынку казначэйства гісторыка-культурны цэнтр. Рыхтуецца адпаведная заяўка на конкурс мясцовых ініцыятыў у рамках праекта «Разам для грамады і прыроды: узмацненне працэсу развіцця ў Міёрскім раёне праз супрацоўніцтва мясцовай улады і грамадзянскай супольнасці».
Фота з асабістага архіва Наталлі АСТРОЎСКАЙ.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


