Авторизация
 

Дзісненскія школьнікі вывучаюць гісторыю свайго краю

 Дзісенскія школьнікі вывучаюць гісторыю свайго краю не толькі на ўроках. Каб бліжэй пазнаёміцца з ранейшым бытам беларусаў ці даведацца, як вызвалялі родны горад ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, яны адпраўляюцца ў музей. 

ШКОЛЬНЫ гісторыка-краязнаўчы музей размешчаны ў двух памяшканнях і складаецца з трох экспазіцый. Гэта “Беларуская хатка”, “Гісторыя горада і школы”, “Баявы шлях 159-й танкавай брыгады”.


— Для кожнай экспазіцыі распрацавана асобная экскурсія. У ролі экскурсаводаў выступаюць вучні. Расказваюць пра мінулае і сваім равеснікам на школьных мерапрыемствах, і гасцям установы, — гаворыць гаспадыня музея і настаўніца гісторыі Наталля Астукевіч. — Раней дзейнічаў гурток “Музейная справа”. Апошнія два гады весці яго не маю права, паколькі сумяшчаю работу ў школе і ў мясцовым дзіцячым яслі-садзе. З юнымі экскурсаводамі займаемся ў вольны ад урокаў час.


Надзейныя памочнікі ў музеі — дзевяцікласнікі Глеб Швядко і Насця Козел, васьмікласніцы Дана Шавякова і Даша Еўдакімава, сямікласнік Данііл Астукевіч. Дзяўчаты вядуць экскурсіі па “Беларускай хатцы”, хлопцы расказваюць пра ваенныя падзеі на Дзісеншчыне.


ГІСТОРЫЯ музея бярэ адлік з 1986 года. Ініцыятыва захоўваць у школе памяць пра мінулае належыць колішняму намесніку дырэктара Веры Міхайлаўне Сяргеенка. Яна збірала інфармацыю пра вызваліцеляў Дзісны, перапісвалася з маці камандзіра роты 350-га асобнага танкавага батальёна 159-й танкавай брыгады Міхаіла Кузьміна. Актыўны ўдзел у стварэнні музея прымаў тагачасны ваенрук Фадзей Лаўрэнцьевіч Шымуковіч. Шмат старанняў прыклалі іншыя педагогі. Ад рукі напісаныя чорнай фарбай на шкляных стэндах звесткі выразныя і цяпер.
Працяглы час займалася музеем настаўніца гісторыі Валянціна Ляшкевіч. Цяпер на заслужаным адпачынку.


 — У пятым класе Валянціна Леанідаўна прапанавала мне паспрабаваць ролю экскурсавода ў школьным музеі. Цяпер я ў дзявятым і па-ранейшаму праводжу экскурсіі, — расказвае Насця Козел. — Ведаю прызначэнне прадметаў, прадстаўленых у экспазіцыі “Беларуская хатка”. Найбольш падабаецца апісваць былы інтэр’ер у вясковых дамах.


ШКОЛЬНІКІ заўважаюць, што весці экскурсіі ў музеі больш хвалююча, чым адказваць ля дошкі на ўроку. Сустракаюць тут не толькі сваіх равеснікаў. Нядаўна прыязджала карэспандэнт газеты “Знамя юности”. Яшчэ раней у школе праходзіў семінар дырэктараў, іх таксама запрасілі на экскурсію.


Шпаргалкі юным экскурсаводам не патрэбны. Матэрыял добра засвоілі. Напрыклад, Глеб Швядко без падказак расказвае біяграфію Героя Савецкага Саюза Міхаіла Кузьміна ад школьнай пары да баявых дзеянняў. Данііл Астукевіч у экскурсаводных справах хоць і навічок, але перад публікай трымаецца ўпэўнена. Відаць, дапамагае вопыт сцэнічных выступленняў. Вучань выразна чытае пісьмо Кузьміна дадому, датаванае чэрвенем 1944 года.


ЗДАВАЛАСЯ Б, для сучасных дзяцей падзеі і рэчы з мінулага зусім непрывабныя ў параўнанні з камп’ютарнымі забавамі. Павевы часу бяруць сваё. Між тым школьнікі з цікавасцю разглядаюць экспанаты.


— Нядаўна вучні малодшых класаў здзіўляліся, як прас без электрычнасці працаваў, — усміхаецца Наталля Астукевіч. — Гісторыяй можна зацікавіць. Галоўнае, не ўпусціць момант. Музейную работу з дзецьмі лепш пачынаць з пятага класа.


Весці экскурсіі ў школьным музеі — значыць пашыраць свой кругагляд, паглыбляць веды па гісторыі, вучыцца ўпэўнена трымацца на публіцы. А яшчэ, раз за разам вяртаючыся ў мінулае, выхоўваць у сабе пашану да спадчыны продкаў, ганарыцца героямі былых часоў і імкнуцца быць годнымі нашчадкамі.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ
Ёсць у календары Сусветны дзень экскурсавода. Адзначаецца 21 лютага. Свята ўзнікла ў 1990 годзе ў Лондане па ініцыятыве Міжнароднай федэрацыі асацыяцыі экскурсаводаў. У гэты дзень у многіх гарадах свету праходзяць тэматычныя мерапрыемствы. Так, у Латвіі экскурсаводы праводзяць дабрачынныя экскурсіі па Рызе. У Славакіі ладзяць пешыя прагулкі па цікавых маршрутах. У сталіцы Аўстрыі — Вене — бясплатныя экскурсіі па музеях для гасцей горада і людзей, якія дрэнна бачаць.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.


 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 955
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 75 610
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 45 985
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 38 559
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 274
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 805
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 786
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 марта 2019
Виктор, Георгий, Денис, Дмитрий, Иван, Леонид, Марк, Михаил, Павел, Федор, Анастасия, Василиса, Галина, Ника

Именины 22 марта 2019
Александр, Алексей, Валерий, Дмитрий, Иван, Ираклий, Кирилл, Леонтий, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Тарас, Александра, Наталья, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта