Авторизация
 

На малой радзіме ў аграгарадку Язна Ірына БАХІР знайшла сваю справу

 Па буднях настаўніца пачатковых класаў вучыць сваіх другакласнікаў рашаць задачы, выразна чытаць і пісаць без памылак. Пасля ўрокаў на занятках музычнага гуртка развучвае са старэйшымі школьнікамі песні. А па выхадных расказвае выхаванцам нядзельнай школы пры язненскай царкве пра важныя дні праваслаўнага календара і жыціі святых.

На малой радзіме ў аграгарадку Язна Ірына БАХІР знайшла сваю справу і шлях да душэўнай радасці. ПРАЗВІНЕЎ званок з апошняга ўрока. Дзеці хуценька сабралі партфелі і шпарка пакрочылі ў гардэроб. Крыху стомленая настаўніца прыемна ўсміхаецца. Новых сіл ёй надасць музычны гурток, на які праз паўгадзіны прыбягуць выхаванцы.


— Музыка — мая радасць, — кажа педагог.
Ірына вырасла ў сям’і настаўнікаў. Музыка вабіла яе з дзяцінства. Скончыла музычную школу па класе акардэона. З гукамі і мелодыямі марыла звязаць прафесію.


— Прыслухалася да парады мамы і паступіла ў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт на педагагічны факультэт. Выбрала спецыяльнасць “Пачатковая адукацыя і музыка”, — расказвае Ірына Мікалаеўна. — Заняткі з гурткоўцамі — таксама сур’ёзная работа. Каб песня гучала прыгожа і зладжана, патрэбны не адзін тыдзень рэпетыцый. Выступаем на школьных мерапрыемствах, у мясцовым Доме культуры.
Высокія адзнакі журы атрымліваюць язненскія артысты на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “Здравствуй, мир!”, у аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці школьнікаў “Таленты Міёршчыны”.


ІрынА МікалаеўнА знаходзіць агульную мову з дзецьмі дзякуючы не толькі педагагічнаму вопыту і зацікаўленасці справай. Зносіны будуе на прынцыпах хрысціянскай маралі. Вера ў Бога дапамагае з разуменнем успрымаць цяжкасці, вучыць клапаціцца пра свой унутраны свет, адрозніваць важнае ад мітусні. Нядзельная раніца настаўніцы пачынаецца з царкоўнай службы. Затым праводзіць заняткі ў школе пры царкве.


— Пачыналася ўсё са святара Аляксандра Карандзея. Цяперашні настаяцель царквы “Нечаянная радость” у Наваполацку раней служыў у Язне. З дзецьмі ў нядзельнай школе займалася яго жонка, матушка Людміла. Папрасілі мяне дапамагчы ім у якасці музычнага кіраўніка, — успамінае субяседніца. — Сумесная работа перарасла ў сяброўства, якое працягваецца і зараз. Са сваімі выхаванцамі ўдзельнічаем у мерапрыемствах, што праходзяць у наваполацкім храме. Рады сустрэчам на фестывалі “Язненскі благавест”. Цяпер супрацоўнічаем з нашым мясцовым святаром Сергіем Гуцко.


ЯЗНЕНСКУЮ нядзельную школу наведваюць 19 дзяцей рознага ўзросту. У іх ліку сын Ірыны Мікалаеўны — пяцігадовы Яраслаў. Дарослыя дочкі-блізняты Маргарыта і Паліна таксама вучылі з мамай Божае слова.


Кожны год выхаванцы рыхтуюць святочную праграму да Нараджэння Хрыстова. Удзельнічалі ў калядным балі ў Глыбокім, на злёце праваслаўнай моладзі ў Паставах. На летніх канікулах самыя старанныя вучні разам з настаўніцай наведваюць Спаса-Ефрасінеўскі манастыр у Полацку.


— Праводзім там чатыры-пяць дзён. Прысутнічаем на службах, гутарым з манахінямі, дапамагаем прыбіраць тэрыторыю і даглядаць агарод, — расказвае Ірына Мікалаеўна. — Вольнага часу амаль няма, але дзецям цікава. На чацвёрты дзень спавядаемся і прычашчаемся.
Пабыць у святым месцы — падсілкавацца спакоем і гармоніяй. Цёплыя ўспаміны засталіся ў Ірыны Бахір пасля паездак у Серафіма-Дзівееўскі і Санаксарскі манастыры, Свята-Троіцкую Сергіеву лаўру.


Як заўважае настаўніца, з верай змяняецца сэнс жыцця. Перш-наперш думаеш пра выратаванне душы. На другі план адыходзяць матэрыяльныя праблемы. Дні ідуць сваім звычайным крокам, але ўнутры пражываеш іх па-іншаму.


— Напэўна, самае складанае ў нашай паўсядзённасці — не асуджаць. Умець бачыць свае грахі і перамагаць іх. Ачыш- чаць душу праз споведзь. Сярод звычайных людзей няма святых. У кожнага з нас свае недахопы. Аднак трэба быць цярплівымі адзін да аднаго і імкнуцца стаць лепш, — разважае Ірына Мікалаеўна. 

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 281
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 76 858
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 325
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 181
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 37 913
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 133
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 112
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 апреля 2019
Григорий, Иван, Павел, Петр, Севастьян, Яков

Именины 18 апреля 2019
Алексей, Георгий, Марк, Николай, Платон, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта