Бягучы год праходзіць пад эгідай Года малой радзімы.І гэта не проста словы, а кіраўніцтва да дзеяння: прыводзіцьу парадак населеныя пункты, тое месца, дзе мы жывём,працуем, адпачываем.
Адзначаны станоўчыя моманты, калі кіраўнікі гаспадарак і мясцовыя ўлады стараюцца падтрымліваць паўсюдны парадак. Напрыклад, у Гарадоцкім раёне на малочнатаварнай ферме ў вёсцы Кабішча прылеглая тэрыторыя абкошана, арганіка выдаляецца ў спецыяльна абсталяваныя бетонныя гноепрыёмнікі, якія своечасова ачышчаюцца, арганіка вывозіцца на палі. Сама вёска дагледжаная.
У той жа час малочнатаварныя фермы ААТ “Ульянавічы”, “Сінягорскае” Сенненскага раёна патанаюць у бур’яне і кустах, арганіка ссоўваецца на тэрыторыю, ужо зарасла травой, своечасова на палі не вывозіцца.
Камітэт вобласці даў прынцыповую ацэнку, кіраўнікі ўказаных гаспадарак прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.