27 снежня пачала работу дзяржаўная прыёмная камісія па ўвядзенні ў эксплуатацыю пяціпавярховага 40-кватэрнага жылога дома № 29 на вуліцы Лермантава ў райцэнтры.
У яе складзе прадстаўнікі заказчыка – УКБ Браслаўскага раёна, падрадчыка – трэста «Полацксельбуда», праектнай арганізацыі – Наваполацкага філіяла абласнога дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства «Інстытут Віцебскграмадзянпраект», Міёрскага райвыканкама і адпаведных служб. Камісію ўзначальвае кіраўнік УКБ Браслаўскага раёна Аляксандр Дзярук. Значную частку работ па ўзвядзенні дома выканалі будаўнікі ПМК-55 пад кіраўніцтвам прараба Аляксандра Рубаніка. 21 кватэра прапануецца жыхарам з поўнай аддзелкай.