Живет память про умерших предков

 Памяць пра памерлых продкаў жыве ў сэрцах сваякоў, знаёмых і… на могілках. Сувязь пакаленняў моцна звязвае праз стагоддзі. Каб і надалей гэты ланцужок не перарываўся, жывыя клапоцяцца пра пахаванні. На могілках ля вёскі Марцінаўцы Перабродскага сельсавета нераўнадушныя людзі заняліся добраўпарадкаваннем. 

Арганізоўвала работу Франя Іосіфаўна Пяткевіч з вёскі Міёркі-2. У першы дзень сабралася каля 30 чалавек. Здымалі агароджу, выраўноўвалі прылеглую тэрыторыю. Пайшоў дождж, аднак талака працягвала шчыраваць. Больш за тыдзень працавалі тыя, у каго родныя пахаваны на гэтых могілках. Адны па меры магчымасці, іншыя прыходзілі штораз. Жанчыны і мужчыны, унукі з бабулямі і дзядулямі.


Як расказала Франя Іосіфаўна, два гады таму адрамантавалі вонкавы бок капліцы. У планах і ўнутраны рамонт. Сёлета заняліся агульнай тэрыторыяй. За тыдзень замянілі старую драўляную агароджу на металічную, высеклі кусты, прывялі ў належны стан каплічку. Крыху пашырылася тэрыторыя для пахаванняў.


Непакояць вялікія дрэвы. Некаторыя з іх у аварыйным стане і пры моцным ветры могуць пашкодзіць помнікі. З просьбай аб дапамозе рыхтуюць зварот ва УП ЖКГ, на балансе якога знаходзяцца могілкі ля Марцінаўцаў.


Многія сваякі пахаваных у Марцінаўцах адказна падышлі да добраўпарадкавання. Ахвяравалі сродкі і час міярчане, вяскоўцы з Дворышча, Мельніцы, Міёрак-2, Марцінаўцаў, Гізуноў, Букава.


ДАРЭЧЫ. Некалькі месяцаў таму працавала з парафіяльнымі кнігамі ў міёрскім касцёле. На вочы трапілі запісы на польскай мове за 1840-ы год аб пахаванні на могілках у Пячонках. Раней тут была вёска пад такой жа назвай. Таксама ў кнігах хросту і ўдзялення сакраманту шлюбу згадваюцца жыхары з гэтага населенага пункта. Гістарычныя звесткі пацвердзілі, што за месцам, дзе хавалі лю-дзей больш за 150 гадоў таму, замацавалася назва Пячонкі. Хаця для маладога пакалення зручней называць як могілкі ў Марцінаўцах.

Фота аўтара.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.