Гісторыя многіх вёсак раёна непарыўна звязана з іх уладальнікамі. І назвы некаторыя атрымалі менавіта ў іх гонар.
Вядомая гісторыя Лявонпаля. У 18 стагоддзі ён аб’яднаў вёскі Лількі і Чурылавічы. Ігнат Лапацінскі назваў мястэчка ў гонар свайго бацькі, Лявона Лапацінскага. Гэта быў буйны памешчык, валодаў некалькімі маёнткамі. Назва захавалася да нашых дзён.
Яшчэ адзін прыклад — Басяныя і Басянкі. У 1530-ыя гады гэтыя землі належалі памешчыку Івану Басу і яго жонцы.
Непадалёк ад Міёр некалі існаваў маёнтак Мёры, належаў Клётам (Клотам). Зараз вёска называецца Клётаў Двор. Нічога, акрамя невялікага парку, закладзенага Клётамі, не нагадвае пра былых гаспадароў.
Дарожкавічы, што непадалёк ад Дзісны, хутчэй за ўсё, названы ў гонар Сцяпана і Сапрона Дарашковічаў. Гэтыя полацкія баяры валодалі землямі ў ваколіцах горада ў пачатку 16 стагоддзя. Былі і іншыя: Матфей і Мікіта Шпырковічы, Філімон і Алесян Фефяловічы.
У Старым Грудзінаве, што паміж Гвардзейскімі і Лявонпалем, зараз ніхто не жыве. У 1506 годзе вёска належала баяру Грудыне. І назву атрымала, хутчэй за ўсё, у яго гонар.
Радавое гняздо сям’і Мілашаў Мілашова таксама названа ў гонар роду. Часлаў Мілаш — вядомы пісьменнік.
Памешчыкамі ў 19 стагоддзі былі ўжо не толькі палякі. З’явіліся яўрэі і беларусы. Кацу належаў маёнтак Кацілава.
Памяць пра былых уладальнікаў земляў да нашых часоў жыве ў назвах вёсак.