Авторизация
 

Чаму вёскі на Міёршчыне мянялі назвы?

 Раскажу пра населеныя пункты, якія змянілі свае назвы. У нашым раёне такіх няшмат. Чаму вырашылі перайменаваць вёскі? Некаторыя ‘‘імёны’’ прызналі немілагучнымі, іншыя — па загадзе іх уладальнікаў.

Напрыклад, Слабада раней была Путрамі. Яшчэ нядаўна там жылі людзі з прозвішчам Путронак (путра — нацыянальная страва Латвіі). У 1812 годзе ў плане Дрысенскага ўмацаванага лагера вёска пазначана як Путры. Праз некаторы час назву змянілі, цяпер гэта Слабада.


Вёска Беларуская раней лічылася Мацюкамі. У савецкі час камусьці падалася немілагучнай і атрымала простую і патрыятычную назву.


Лявонпаль перайменавалі яшчэ ў 18 стагоддзі. Тады мястэчкам валодаў род Лапацінскіх. Яго прадстаўнікі пабудавалі прыгожы палац, драўляную ўніяцкую царкву, якая пазней перайшла да праваслаўных, заклалі парк і аранжарэю. За іх сродкі ўзвялі мемарыяльную калону ў гонар першай Канстытуцыі Рэчы Паспалітай. У памяць пра свайго бацьку Лявона Лапацінскага пісар ВКЛ Мікалай Тадэвуш перайменаваў Чурылавічы ў Лявонпаль. Гучыць больш статусна.


Непадалёку ад Лявонпаля ёсць вёска Гвардзейская, якая таксама змяніла назву. У савецкі час многія выбіралі новыя імёны. Згодна з павевамі часу, з’явіліся Чырвоная, Ленінская, Кастрычніцкая, Партызанская, Юбілейная. Так атрымалася і з Кукішамі, якія сталі Гвардзейскімі. Але ў размовах жыхароў і цяпер можна пачуць старую назву. Каля паўстагоддзя вёска носіць мужнае імя.


Найбольш зацікавіла мяне гісторыя населенага пункта Блошнікі. Цяпер гэта Калінавая. Не трэба блытаць яе з хутарам Блошнікі, што побач. Падзея таксама адбылася ў савецкі час. Хутчэй за ўсё, людзі не вывучылі паходжанне назвы. Палічылі, што Блошнікі — нешта нязграбнае, звязанае з насякомымі-крывасмокамі. Насамрэч усё не так. Блошнік, або блошніца — мацярдушка (рус.душица). Расліна сустракаецца на тэрыторыі нашай краіны. Мае спецыфічны водар. Людзі заўважылі: калі пакласці сцеблы блошніку з лісцямі на падлозе або ля ўваходу ў хату, насякомых не будзе.

На здымку: палац у Лявонпалі.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА, географ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 126
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 362
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 892
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 563
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 353
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 885
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 884
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 20 июля 2019
Герман, Лукьян, Павел, Сергей, Евдокия

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта