Откуда название?
gazeta 12-04-2013, 10:17 0 Гісторыя краю
Міёрам — 500!
Спрэчкі пра паходжанне назвы райцэнтра вядуцца здаўна, але да гэтай пары даследчыкі не прыйшлі да адзінай высновы. Версіі разнастайныя: ад прозвішча паноў Мірскіх, якія калісьці валодалі Міёрамі, да нейкіх паралеляў нават з якуцкай і эвенкійскай моваў. Але мне давялося пачуць яшчэ пра адну цікавую легенду. Сярод мясцовых старажылаў ходзяць звесткі, што ля вёскі Кацілава, якая знаходзіцца за 3 км ад горада, ёсць могілкі. Дык вось, яшчэ да іх з'яўлення на тым месцы нібыта жыў у маёнтку пан Міёр. Было гэта дзесьці ў 15 стагоддзі. Як вядома, у ваколіцах цяперашняга райцэнтра існавала ў розныя часы да 12 "Міёраў". Міёры-Клётаў Двор, Міёры-Дубашынскі Двор, Міёры-Дзярыпарты, Міёры-Аставыя (Асавыя), Міёры-Некрашэвіча (вул. Азёрная), Міёры-Завадскага (вул. Ізварына), Міёры-Заазёрныя (цяперашнія Міёркі-2)… Як бачна, гэтыя населеныя пункты знаходзіліся непадалёку ад нашага райцэнтра, а то і на яго тэрыторыі. Таму можна меркаваць, што ўсе тутэйшыя землі належылі аднаму пану, а маёнтак у Кацілаве і быў цэнтрам уладання. Тады назва "Міёры" паходзіць ад уласнага імя ці нямецкага слова "мейер", што азначае "кіраўнік", "стараста". Вядома, што ў часы ВКЛ на Беларусі было нямала шляхты нямецкага паходжання, а літаральна ў 16 км на поўнач некалі праходзіла мяжа паміж княствам і Лівонскім ордэнам — ордэнам нямецкіх мечаносцаў.
С. ВАСІЛЬЕЎ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.