Авторизация
 

Узмёны

 Працягнем раскрываць паходжанне назваў населеных пунктаў нашай Міёршчыны. У мінулы раз пазнаёміліся з найменнем Слабада Узмёнскага сельсавета. Цяпер паспрабуем даведацца пра цэнтр сельсавета — Узмёны.

Верагодна, кожны ведае, што гэты прыгожы аграгарадок знаходзіцца ў маляўнічым месцы на мяжы двух раёнаў — Міёрскага і Верхнядзвінскага. Між імі прыроднай мяжой пралягла паўнаводная і магутная ў гэтым цячэнні рака — Заходняя Дзвіна. Аб’ядноўвае тэрыторыі доўгі мост.


З боку Верхнядзвінска разгортваецца прыгожы і велічны краявід на вёску. Ляжыць яна на высокім узвышшы левага берага Заходняй Дзвіны. Нават не памятаю, колькі разоў даводзілася "штурмаваць" на сваім ровары той узгорак, каб трапіць ва Узмёны. Гэтыя мясціны мяне заўсёды вабілі. Найлепшыя для жыцця і адпачынку, ці не так?


Увогуле, само пасяленне даволі старажытнае. Першыя звесткі аб жыхарах Узмёншчыны можам датаваць 7-8-м тысячагоддзямі да н.э. Пра гэта сведчаць выкапаныя ў наваколлі каменныя сякеры і крамянёвыя наканечнікі стрэл, якія захоўваюцца ў школьным музеі.
"Калісьці гэта ўладанне князёў Свірскіх, пазней — Мірскіх і Агінскіх. У 1663 годзе належала Юстыніяну Неміровічу-Шчыту, падваяводзе полацкаму" (паводле кнігі "Матэрыялы па гісторыі і геаграфіі Дзісенскага і Вілейскага паветаў Віленскай губерні за 1896 год).


Аграгарадок Узмёны — цэнтр аднайменнага сельсавета. Назва, як тлумачаць гісторыкі, паходзіць ад слова "ўзмень", што па-мясцоваму — узвышша. Вёска сапраўды стаіць на схілах вельмі высокай гары, па якіх быццам рассыпаліся самыя розныя будынкі: ад драўляных хат да сучасных цагляных катэджаў. Цяжка не пагадзіцца з гэтым варыянтам. Большасць следапытаў лічаць яго за асноўны і самы праўдзівы.


Асабіста вылучу яшчэ адно меркаванне, пра якое нідзе дагэтуль не сказана. Па-мойму, словы Узмёны і "ўзмежжа" маюць блізкія ўтваральныя карані або яны нават аднакаранёвыя. Тым больш вёска ў складзе Польшчы да 1939-га года знаходзілася на мяжы гэтай краіны.


Але назва ўзнікла значна раней. З 1772 па 1793 гады Узмёны размяшчаліся на мяжы Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі. У выніку другога падзелу 1793 года узмёнская тэрыторыя далучана да Расійскай імперыі і страціла статус памежнай. Тым не менш гэтую функцыю выконвала доўга, таму і варыянт назвы магчымы.


Няма сумненняў, што меркаванні могуць знайсціся і яшчэ. Як бачым, нават простыя назвы тояць у сабе некалькі верагодных крыніц паходжання. Але будзем лічыць, што таямніца Узмён раскрыта.


Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 394
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 80 600
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 59 663
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 851
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 574
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 105
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 161
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 августа 2019
Вячеслав, Роман, Афанасий

Именины 22 августа 2019
Алексей, Антон, Григорий, Дмитрий, Иван, Леонтий, Макар, Матвей, Петр, Самуил, Юлиан, Ирина, Маргарита, Мария, Яков

Госці краін

free counters
Партнеры сайта