Авторизация
 

Адкуль паходзіць назва Слабада?

 З дзяцінства цікавіла, адкуль паходзіць назва вёскі Слабада Міёрскага раёна, дзе я нарадзіўся і правёў маленства. Праз гады наблізіўся да адгадкі. Перачытаўшы вялікія аб'ёмы інфармацыі ў інтэрнэце, вучэбную літаратуру, прыйшоў да высновы, што найменне Слабада зусім нярэдкае для нашай краіны. Выбраў самыя рэчаісныя версіі. 

- Слабада (слабажа) — від пасялення ці раёна горада ў гісторыі Расіі, Беларусі і Украіны: на момант яго заснавання жыхары мелі вызваленне ("свабоду") ад мясцовых феадалаў і служылі дзяржаве, значыць, былі гасударавымі людзьмі.


- Слабада — пасад, жыхары якога займаліся дзяржаўнай службай па тых ці іншых накірунках. Зваліся па асноўных спецыялістах (чынах): ямская, гандлёвая, кавальская, ганчарная, стралецкая, салдацкая, матроская і інш.


- У пачатку ХХ стагоддзя слабада — вялікае сяло, якое мела больш за адну царкву і кірмаш. Або прамысловае ці фабрычнае сяло, дзе сяляне амаль не аралі.


Першае ўпамінанне пра слабоды адносіцца да Х-ХІ ст., больш шырока яны сталі вядомы з ХІІ ст. Тады—гэта гандлёва-прамысловая частка горада. У ХІІ-першай палове XVI ст. гэта асобныя пасяленні ці іх група, у тым ліку каля горада-крэпасці, насельніцтва якіх часткова вызвалялася ад мясцовых павіннасцяў (адсюль назва "слабада"—свабода, свабоднае пасяленне). Льготы мяняліся, спачатку жыхары не плацілі падаткаў і не адбывалі воінскага абавязку. Многія са слабод размяшчаліся на неасвоеных землях. Іх засялялі ў асноўным казакі, прастымуляваныя вольнасцю.


У першай палове XVIII ст. льготы адмянілі і слабоды ператварыліся ў звычайныя сёлы ці пасяленні гарадскога тыпу. Да 1900 г., паводле "Энцыклапедычнага слоўніка Брокгаўза і Яфрона", слабада — гэта "вялікае сяло, дзе больш за адну царкву, торг ці кірмаш, ці валасное ўпраўленне", а таксама "прамысловае, фабрычнае сяло, дзе сяляне амаль не аруць".


У слабадзе працавалі органы самакіравання — сход, стараста, размяшчаліся яны ў з'езджай хаце брацкага двара. Як бачым, адзін з варыянтаў назвы цалкам упісваецца ў гістарычнае і сучаснае геаграфічнае размяшчэнне вёскі ля горада Дрысы (цяпер Верхнядзвінска) на супрацьлеглым беразе ракі Заходняя Дзвіна.


Але была ў гэтай вёскі і іншая назва — Путры. Менавіта пад ёй паселішча абазначана на картах пачатку ХІХ ст. падчас Айчыннай вайны 1812 года. Тут з пошукам варыянтаў прыйшлося складаней, больш падрабязна спыніўся на двух.


Першы мае прывязку толькі да Путронкаў, якія жылі тут да 90-х гг. ХХ ст. Адпаведна цяпер складана сказаць, што з'явілася першым—прозвішча ці назва вёскі.


Другі варыянт — слова запазычана ад лю-дзей, якія некалі жылі на тэрыторыі сучаснай Латгаліі ў Латвіі. Путра—нацыянальная страва Латвіі. Гэта густая поліўка з круп, запраўленая малаком, мясам, рыбай…Страва распаўсюджана на тэрыторыі Латвіі і паўночна-заходняй Беларусі, таму менавіта гэты варыянт можна разглядаць больш рэчаісным.


Як бачым, з часам усё складаней дакапацца да вытокаў, але тым цікавей шукаць ісціну. Я паспрабаваў раскрыць паходжанне адной назвы. У раёне ёсць сотні іншых вёсак.У кожнай свае цікавыя карані.


Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 424
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 31 295
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 11 893
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 841
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 618
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 633
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 745
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 29 июля 2017
Иван, Павел, Петр, Федор, Алевтина, Валентина, Юлия, Яков

Именины 28 июля 2017
Василий, Владимир, Петр

Госці краін
free counters
Партнеры сайта