Авторизация
 

Пошук! Хто загінуў у баях за вышыню 135,9 Слабада Узмёнскага сельсавета?

 У баях за вышыню 135,9 Слабада загінулі 568 чалавек. Памяць пра герояў-вызваліцеляў неабходна ўвекавечыць. Пры пад’ездзе да вёскі Слабада ля дарогі размешчана бетонная пліта. Нічым не вылучаецца. Нямногія ведаюць, адкуль яна з’явілася. Але калі прыехаць сюды 7 ліпеня, усё адразу стане на свае месцы.

Супрацоўнікі Узмёнскага сельвыканкама праводзяць вялікую падрыхтоўчую работу па пошуку прозвішчаў людзей, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у ліпені 1944-га. Тут, непадалёк ад Дрысы (Верхнядзвінска), праходзілі не менш лютыя баі, чым пад Дзісной і Міёрамі.

Згодна з нядаўна рассакрэчанымі архіўнымі звесткамі, у баях за вышыню 135,9 Слабада ўдзельнічалі і загінулі 568 чалавек. Вядомыя прозвішчы толькі каля 200 з іх. Спасылаючыся на публікацыю ваеннага камісара Сяргея Жабёнка ў раённай газеце ад 9 мая 2016 года “Баявы шлях ад Дзісны да Слабады”, баявыя дзеянні праходзілі па наступным плане.


“У ноч на 08.07.1944 года сб 975 СП вёў бой за авалоданне плацдармам праціўніка на левым беразе ракі Заходняя Дзвіна ў раёне вышыні 135,9 Слабада. Праціўнік аказваў упартае агнявое супраціўленне. Падраздзяленні 3 сб у выніку наступлення пацяснілі праціўніка і дасягнулі паўднёвых, паўднёва-заходніх пахілаў вышыні 135,9.


Камандзір дывізіі вырашыў: трывала ўтрымліваючы захопленыя рубяжы, адной ротай 973 СП, адным батальёнам 975 СП, адным батальёнам 977 СП, да канца дня 09.07.1944 года знішчыць групоўку праціўніка ў раёне вышыні 135,9 Слабада і выйсці да пераправы на рацэ Заходняя Дзвіна. Спроба збіць праціўніка поспеху не мела. Праціўнік моцным артмінамётным агнём спыніў нашы падраздзяленні на зыходных рубяжах”.


Толькі раніцай 12 ліпеня нашы войскі адваявалі Слабаду і пачалі перапраўляцца праз Заходнюю Дзвіну, каб вызваліць Дрысу. Да шасці гадзін часці 973 СП уступілі ў горад.


Выяўлена 188 імёнаў загінуўшых у раёне вёскі Слабада. На жаль, актаў перапахаванняў не захавалася. Аднак ёсць звесткі, што большасць знайшлі спачын у брацкіх магілах Лявонпаля і Друі.


Мемарыяльную пліту ў гонар 50-годдзя ўтварэння БССР на месцы баёў устанавілі, калі старшынёй калгаса “Маладая гвардыя” быў Пётр Кандрашоў. Ён таксама ваяваў, дайшоў да Германіі. Аб ім можна пісаць кнігу. Ён вырашыў увекавечыць памяць байцоў, якія змагаліся за вызваленне роднага краю.


Ідзе час, дадзеныя пра страты рассакрэчваюцца. Намаганнямі супрацоўнікаў Узмёнскага сельсавета, у тым ліку старшыні Браніслава Невяроўскага, памяць пра тых герояў застанецца на мемарыяльнай пліце. У наступным годзе споўніцца 75 год год з дня вызвалення нашага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сімвалічна, што да гэтага часу людзі даведаюцца імёны загінуўшых байцоў.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 8 мая 2021
Василий, Марк, Сергей

Именины 7 мая 2021
Алексей, Валентин, Иннокентий, Иосиф, Леонтий, Николай, Сергей, Елизавета

Госці краін

free counters
Партнеры сайта