На совещании о ходе сельскохозяйственных работ в стране Президент напомнил об активизации работы
gazeta 11-10-2021, 15:20 408 Афіцыйна / Сельская гаспадарка
На пасяджэнні, якое прысвячалася ходу сельгасработ у краіне, Прэзідэнт нагадаў, што звыш тыдня таму даручаў ураду сумесна з аблвыканкамамі актывізаваць работы ў аграпрамысловым комплексе і перш за ўсё павялічыць тэмпы сяўбы азімых. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што з-за неспрыяльных умоў запаволіліся тэмпы ўборкі іншых сельгаскультур.
«Дзесяць дзён таму мелі ўсяго толькі палову, а то і менш, выкананых работ, якія належыць завяршыць восенню», – сказаў ён. «Акрамя азімай сяўбы, трэба яшчэ апрацаваць глебу і перш за ўсё ўзараць. Гэта самы цяжкі від работы ў сельскай гаспадарцы на палях».
Таксама неабходна якасна ўбраць кукурузу, у першую чаргу на зерне, звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. Гэта дазволіць кампенсаваць дэфіцыт зерневых. Працягваюцца работы і па ўборцы яравога рапсу.
Гэта толькі зерне і корм пасля таго, як мы атрымаем алей, заўважыў Аляксандр Лукашэнка. Іншымі словамі, работы не пачаты край.
Папярэднія вынікі ўборкі зерневых культур падведзены. Дзяржзаказ выкананы. «Што турбуе сёння: як і чым будзем карміць у зімова-стойлавы перыяд жывёлу? Накормім – будзе мяса, малако. Дрэнна накормім – будзе ўсяго менш, карова выйдзе з зімоўкі аслабленай. Таму пытанне нумар адзін: як, дзе і за кошт чаго будзем карміць жывёлу», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнта цікавіла, што тармозіць завяршэнне работ па асенняй сяўбе і нарыхтоўцы сіласных кармоў, якія пытанні засталіся нявырашанымі, што яшчэ дадаткова трэба аграрыям.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што размовы пра заканчэнне сяўбы яшчэ не ідзе. Але цягнуць з ёй нельга. Папярэ- дзіў аграрыяў і перш за ўсё губернатараў пра справаздачы па гібелі, захаванасці жывёл. Гэта ўжо пытанні генеральнага пракурора.
Акрамя таго, Прэзідэнт звярнуў увагу, што наперадзе зімовы перыяд, нельга адкладваць неабходныя работы на пасля. Прасіў захаваць тэхналагічную дысцыпліну.
Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што нядаўна з’явіліся паведамленні пра перабоі з пастаўкамі цукру ў магазіны. Гэтай інфармацыі Прэзідэнт здзівіўся. «З чаго раптам? Запасы на складах вялізныя, і перапрацоўку пачалі. І раптам штосьці абвалілася. Глядзіце, мужыкі, яшчэ раз абваліцца – гэты абвал будзе ад гандлёвых сетак да ўрада», – папярэдзіў Кіраўнік дзяржавы.
На пасяджэнні Прэзідэнт прапанаваў замацаваць яблыневыя сады за ўніверсітэтамі і школамі. «У нас школьнікі нават у вёсцы не ведаюць, што такое зямля, глеба. Яны не ўмеюць працаваць. А раней у кожнага былі падсобныя гаспадаркі, у кожнай школе. І дзеці нарыхтоўвалі сабе на зіму да наступнага ўраджаю і моркву, і буракі сталовыя, і капусту – тое, што трэба да стала».
За ўніверсітэтамі і школамі маглі быць замацаваны сады з пладовымі культурамі, сказаў Кіраўнік дзяржавы. «Гектараў 15 – 20. І яны ўбяруць гэта. Мы забудзем, што такое польскі яблык: сваіх будзе дастаткова. Элементарна быццам, але не робім», – канстатаваў Прэзідэнт.
Сяўбу азімых у Беларусі плануецца завяршыць у бліжэйшы час. Яны зоймуць плошчу ў 1,45 мільёна гектараў. Да другой дэкады кастрычніка плануюць убраць бульбу, познюю агародніну – у пачатку лістапада. Уборка кукурузы на корм будзе завершана да канца кастрычніка, а кукурузы на зерне – да 10 лістапада.
Па матэрыялах БЕЛТА
Фота для ілюстрацыі
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.