Авторизация
 

Прэзідэнт Беларусі прыняў удзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце

 Прэзідэнт прыняў удзел у Рэспубліканскім педагагічным савеце, які праходзіў у Мінску 23 – 24 жніўня. У цэнтры ўвагі былі стратэгічныя пытанні развіцця нацыянальнай сістэмы адукацыі да 2030 года.

 

Самай гучнай заявай Кіраўніка дзяржавы стала навіна пра перазагрузку сістэмы адукацыі. «Урокі засвоены. Падзеі, якія адбываліся напярэдадні, прадвызначылі глабальнасць тых пытанняў, якія мы вынеслі на гэты педсавет. Нам належыць перазагрузіць сістэму адукацыі. Сёння гэта пытанне дзяржаўнай важнасці», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. І заўважыў, што час ставіць перад сістэмай адукацыі беспрэцэдэнтны па сваёй сур’ёзнасці выклік. «Вы ў чарговы раз пацвердзілі, што адукацыя – не сфера паслуг, не бізнес, а апора нашай дзяржаўнасці, сацыяльна значная галіна эканомікі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – «Вы зрабілі ўсё, каб нашы дзеці вучыліся, калі мы нічога не ведалі пра вірус, і не было страшна выходзіць на работу».

 
Школа не можа быць па-за палітыкі, адзначыў Кіраўнік дзяржавы. «Наогул, палітыкі не бывае без школы. Але палітыка там павінна быць адна – дзяржаўная. Сцяг і гімн – дзяржаўныя», заўважыў ён. «Грамадзянская і жыццёвая пазіцыя педагога, яго ўдзел у грамадскім ці палітычным жыцці краіны – прыклад для многіх. Школа не толькі выхоўвае вучняў, але і перавыхоўвае многіх бацькоў. Бо мы з вамі цудоўна ведаем, што любыя фундаментальныя веды павінны пацвярджацца прыкладамі з жыцця. У стасунках з дзецьмі не пазбегнуць аналізу падзей мінулага і цяперашняга, іх ацэнкі з пазіцыі інтарэсаў дзяржавы, у якім жывём. Што гэта, не палітыка?» – спытаў беларускі лідар. Ён падкрэсліў, што патрыёта можа выхаваць толькі патрыёт.

 
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў навесці парадак у школах. «Школа – гэта храм. Парадак і дысцыпліна ў ім залежаць не толькі ад прыхаджан, але і тых, хто адказвае за стан храма, іншымі словамі – настаўнікаў». Як звярнуў увагу Прэзідэнт, многае залежыць ад асобы, характару, кампетэнтнасці, прафесіяналізму самога педагога. На дзяржаўным узроўні такіх абавязкова заўважаць. «Без настаўніка няма краіны», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка. – Не дазволена на настаўніка не тое што кулак узняць, пальцам паказаць. І так будзе заўсёды».
Кіраўнік дзяржавы даручыў з 1 студзеня 2022 года знайсці магчымасць значна прастымуляваць матэрыяльна работу класных кіраўнікоў і куратараў груп устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Неабходна таксама падумаць, як можна падтрымаць спецыялістаў дашкольных устаноў.

 
«Пра функцыі, не ўласцівыя педагогам, залішні дакументаабарот нават гаварыць не хачу. Калі пытанне не вырашана, паляцяць галовы. Перш за ўсё з міністра адукацыі і профільнага віцэ-прэм’ера. Я вам больш пра гэта гаварыць не буду. Запомніце!» – папярэдзіў беларускі лідар.

 
У Беларусі пачынаюць развіваць праект «Бацькоўскія ўніверсітэты». «Ну хто ім дапаможа ў пытаннях выхавання дзіцяці, калі не настаўнікі з прафесійнымі ведамі педагогікі, псіхалогіі, дыдактыкі? Такую практыку трэба распаўсюджваць на ўсю сістэму. І бацькі, якія прывыклі высвятляць адносіны з настаўнікамі, няхай ідуць на сходы і пачынаюць працаваць са школай у тандэме. Вучоба дзіцяці – гэта адаптацыя, сацыялізацыя ў школе – гэта перш за ўсё адказнасць бацькоў», – падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

 
Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў спыніць эксперыменты з падручнікамі і прывёў у прыклад савецкі перыяд, калі сапраўды якасныя і граматна складзеныя вучэбныя дапаможнікі часам вытрымлівалі звыш двух дзясяткаў перавыданняў. Прэзідэнт упэўнены, што ніякія гаджаты і «лічба» іх не заменяць. Разам з тым, як дадаў беларускі лідар, лічбавыя магчымасці павінны служыць адукацыйным мэтам, а не забаўляць вучняў. «Настаўнік на ўроку не блогер, не ютубер ці інфармацыйны аніматар. Гэта пытанне прафесіянальнай вартасці і іміджу. Дарэчы, статусу таксама», – адзначыў Прэзідэнт.

 
Па матэрыялах БЕЛТА.

Фота БЕЛТА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта