Авторизация
 

На нарадзе з удзелам праваахоўнага блока, кіраўнікоў дзяржаўных органаў Прэзідэнт звярнуў увагу на стан законнасці і правапарадку

1
На нарадзе з удзелам праваахоўнага блока, кіраўнікоў дзяржаўных органаў, прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады Прэзідэнт звярнуў увагу, што стан законнасці і правапарадку – гэта не толькі ўзровень крымінагеннай абстаноўкі ў краіне, але і выкананне законаў ва ўсіх сферах жыцця нашага грамадства. 

– Да нашага рэферэндуму, у ходзе яго і пасля я шмат разоў падкрэсліваў: нам трэба навучыцца жыць па законе. Не па дырэктывах, указах Прэзідэнта і ўказаннях пальца, куды ісці і як, а па законе. Калі мы хочам захаваць мір і спакой у нашай краіне. Нормы закона жалезабетонна павінны выконвацца ўсімі, – звярнуў увагу Кіраўнік дзяржавы. 

Калі браць сухія лічбы, то сітуацыя нядрэнная. За дзесяць гадоў колькасць злачынных пасягальніцтваў скарацілася ў паўтара раза, а з 2007 года – больш чым удвая, да 87 тысяч злачынстваў, прывёў дадзеныя Аляксандр Лукашэнка. Узровень злачыннасці ў Беларусі ніжэй, чым у сярэднім па краінах СНД. Прыкладна на 40 % паменела грамадзян, якія загінулі ад незаконных пасягальніцтваў. 
Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў далажыў пра аператыўную абстаноўку ў краіне. Асаблівую ўвагу надаў барацьбе са злачынствамі экстрэмісцкай скіраванасці, у тым ліку тэрактамі на чыгунцы. Як заявіў Іван Кубракоў, МУС забяспечыла аператыўнае рэагаванне на сітуацыю. Традыцыйная прафілактыка не дазволіла папярэдзіць гэтыя злачынствы, затое эфектыўна падзейнічалі жорсткія затрыманні ініцыятараў. Пасля давядзення праз СМІ прынцыповай пазіцыі праваахоўных органаў колькасць заклікаў і спроб учыніць падобныя супрацьпраўныя дзеянні знізілася да мінімуму. 

Аднак Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што самазаспакойвацца нельга. Насцярожвае яго і тэндэнцыя павелічэння наркотыкаў і псіхатропаў, якія ўвозяцца, нізкая эфектыўнасць выяўлення буйных распаўсюджвальнікаў і перш за ўсё арганізатараў наркабізнесу. 
Летась паболела асоб, якія памерлі ад перадазіровак. Расце колькасць непаўналетніх, якія ўцягваюцца ў злачынную дзейнасць. 
– Востра стаяць пытанні арганізацыі навучальнага, выхаваўчага працэсаў, занятасць дзяцей па-за школай, – звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. 

Яшчэ адна праблема – гібель грамадзян ад знешніх прычын. Летась павялічылася смяротнасць на пажарах і ад утапленняў. У той жа час колькасць смерцяў у выніку іх на трэць перавышае колькасць загінулых ад злачынстваў – 1 155 супраць 824. Пры гэтым нецвярозымі на момант гібелі былі тры чвэрці патанулых і больш за палову загінулых на пажарах. 

– Калі знаёмлюся з гэтымі лічбамі, думаю: як мы перажывём, калі ў нас, не дай Бог, хтосьці загіне, абараняючы нашу Айчыну, нашу Радзіму. Амаль 1 200 загінула – па п’яні патанулі, спалілі хату, палячы ў пасцелі (у асноўным такія прычыны гібелі) – вось тут ніхто не перажывае, быццам усё нармальна. 1 200! У афганскай вайне за год столькі не гінула, – заўважыў кіраўнік дзяржавы. 
– Тут яўныя недапрацоўкі мясцовых органаў улады, іншых суб’ектаў прафілактыкі правапарушэнняў, – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. – Ад генеральнага пракурора чакаю не толькі аналізу крымінагеннай абстаноўкі, але і выканання заканадаўства дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі ў найбольш адчувальных для грамадства сферах. 

Па матэрыялах БЕЛТА.
Фота БЕЛТА
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта