Зашёл в Дисне за сигаретой, а забрал ноутбук

Зашёл в Дисне за сигаретой, а забрал ноутбукБліжэй да паўночы 30-гадовы жыхар Дзісны Міхаіл (імя зменена) вяртаўся дадому. Ці то пустыя вуліцы гарадка, ці то алкагольныя градусы абудзілі жаданне пакурыць і пабыць у кампаніі. Якраз праходзіў ля дома, дзе ў адну з кватэр, што належаць ЛВДС "Дзісна", засяляюць камандзіраваных работнікаў. У вокнах гарэла святло, і адзінокі падарожны "пайшоў на агонь".
 
Дзверы ў кватэру былі адчыненыя. Міхаіл зайшоў у калідор. Сустракаць нязванага госця ніхто не выйшаў. На камодзе той убачыў пачак з двума цыгарэтамі, вырашыў забраць сабе. Звярнуў увагу на адчыненыя дзверы ў суседнім пакоі і па характэрным гуку зразумеў, што там хтосьці спіць. Зайшоў, чалавек не прачнуўся. І тут Міхаіл убачыў на стале ноўтбук. Не доўга думаючы, адлучыў правады, і выйшаў з кватэры з добрай здабычай.

Калі вярнуўся дадому, жонка і маленькае дзіця спалі глыбокім сном. Ноўтбук схаваў у кладоўку. Жонцы на наступны дзень сказаў, што ўзяў яго пагуляць у знаёмых. Між тым начнога злодзея ўжо шукала міліцыя. Пра гэта Міхаіл даведаўся ў горадзе. У яго таксама цікавіліся, ці ведае пра абставіны здарэння.

Аказалася, ноўтбук належыў мясцоваму жыхару. Даючы паказанні, мужчына расказаў, што напярэдадні ён прыйшоў у тую кватэру да сябра. Да камп'ютарных гульняў далучыліся іншыя знаёмыя. Паколькі за дзень стаміўся, то заснуў у сябра. Прачнуўся каля 3 гадзін ночы. Стаў збірацца дадому і заўважыў, што ад ноўтбука засталося толькі зараднае прыстасаванне. 

Міхаіл не быў знаёмы з пацярпелым. Спалохаўшыся, што яго могуць выкрыць, вырашыў наступнай ноччу вярнуць скрадзенае ў кватэру. Але не паспеў. Калі ўвечары прыйшоў дадому, прычым зноў нецвярозы, даведаўся, што міліцыя ў яго пабывала і жонка аддала ноўтбук.
На момант учынення крадзяжу Міхаіл нідзе не працаваў, злоўжываў спіртным, за што нярэдка прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Да ЛПП заставалася некалькі крокаў. Пасля працаўладкаваўся.

Сваю віну прызнаў. Чаму ўчыніў крадзеж, да канца растлумачыць не можа. Галоўную ролю тут адыграў алкаголь. Згодна з часткай 1 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, вынесена пакаранне ў выглядзе 1 года папраўчых работ па месцы працы з утрыманнем штомесяц у даход дзяржавы 15% заробку, але не менш за 1 базавую велічыню.

Фота для ілюстрацыі. 

Святлана РАМАНОЎСКАЯ, 
намеснік пракурора.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.