Авторизация
 

Фінал канфлікту — трагедыя

+
Финал конфликта — трагедия…З кухні данёсся звон—разбілася люстэрка з трумо. Згодна з прыкметай, знак нядобры. Праз некалькі хвілін гаспадар дома ўдарыў нажом госця. Рана аказалася смяртэльнай…
 
Да свайго 28-гадовага брата Андрэя (гэта і наступныя імёны зменены) Максім завітаў па дарозе з магазіна. Хадзілі па спіртное разам з Марынай, былой сужыцельніцай Андрэя. Да гэтага распівалі гарачыльныя напоі, спатрэбілася дабаўка. Вяртаючыся, Максім прапанаваў зайсці да брата, каб забраць у яго свой ноўтбук. Марыне ідэя не спадабалася. Мужчына запэўніў, што ёй нічога не пагражае. Ці мог падумаць, што гэты візіт будзе каштаваць яму жыцця?

Зайшлі, Марына засталася на кухні. Браты вырашылі выпіць. У доме знаходзіліся маці Андрэя, з якой пражываў, і сусед, але той хутка пайшоў.  Размясціліся ў зале. Як пасля адзначалі сведкі, атмасфера напачатку была спакойная. Праз некаторы час Андрэй ударыў брата ў грудзі нажом. 

Яго абурыла, што Максім збіраўся забраць ноўтбук і пайсці працягваць пасядзелкі ў іншым месцы.  Андрэй выйшаў на кухню, праз некалькі хвілін зазвінела разбітае люстэрка. Максім зрабіў гучней музыку на ноўтбуку і таксама накіраваўся на кухню. У гэты момант да яго падышоў Андрэй. Марына бачыла, як ён адной рукой шчыльна абняў брата, пасля сеў у крэсла, а той стаў апускацца на канапу. У правай руцэ Андрэй трымаў нож. Марына падышла да Максіма даведацца, што з ім, і рукой адчула нешта мокрае. Падняла майку і закрычала, убачыўшы кроў. 

Нумар "хуткай" набіралі з мабільнага, у стацыянарным тэлефоне Андрэй абрэзаў провад. 
Фельчар канстатавала смерць. Бытавы канфлікт, які ўспыхнуў у імгненне, у аднаго брата забраў жыццё, а другога прывёў у залу суда.
Прызнаваць віну Андрэй не жадаў. Нібы на момант здарэння ён спаў, а прачнуўся ад крыку Марыны. Паказанні сведкаў і вынікі праведзеных экспертыз не на яго карысць. Віна даказана. Прыгавор вынесены. 11 год пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму. 

Пагражаў забойствам маці
Уласнай сям'і 43-гадовы Валерый (імя зменена) не мае, пражывае разам са сталай маці і яе сужыцелем. Крыніца існавання—маміна пенсія ды выпадковыя заробкі. Між тым на выпіўку сродкі знаходзіліся. Падняць чарку любіў і сам, і маці з сужыцелем. 
Аднойчы ўвечары пасля чарговага ўжывання спіртнога паміж сынам і маці ўспыхнула сварка. Валерый стаў пагражаць ёй, што задушыць. Ад слоў перайшоў да дзеяння: схапіў рукой за шыю і пачаў яе сціскаць. Жанчына адпіхнула нецвярозага сына і ўцякла на вуліцу. 
На наступны дзень усе трое селі за стол са спіртным. Калі градусы падзейнічалі, распачалася сварка. І зноў рука сына сціскае шыю маці. Жанчына адбіваецца, уцякае на вуліцу і накіроўваецца на ФАП. Адтуль і міліцыю выклікала.

Заўважым, на рахунку Валерыя мелася судзімасць за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Тады пакаралі 5-цю гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову. Цяпер абвінавачваўся па артыкуле 186 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў ці знішчэннем маёмасці".

Віну прызнаў часткова. Не адмаўляе, што ў разгневаным стане пагражаў забойствам і  хапаў маці за шыю. Аднак душыць не думаў. Такія паказанні расцэнены судом як недакладныя, дадзеныя з мэтай пазбегнуць адказнасці. Між тым фельчар засведчыла, што пры аглядзе пацярпелай у яе на шыі меліся пачырваненні скуры, характэрныя для слядоў пасля сціскання.
Маці, як гэта звычайна здараецца, даравала сыну за яго ўчынкі. Суд прыгаварыў Валерыя да 2 месяцаў арышту. Плюс прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. Сіндром залежнасці ад алкаголю і неабходнасць лячэння зацвердзіла судова-псіхіятрычныя экспертыза.

Вольга БАРЫСЕНКА, памочнік пракурора.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 626
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 922
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 677
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 645
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 722
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 766
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 923
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта