Авторизация
 

Два браты пакараны па артыкуле 295 “Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі..."

 Па артыкуле 295 “Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў” у 2017 годзе ў Міёрскім раёне ўзбуджана сем крымінальных спраў, у 2018-м — адна. З розніцай у паўтара года родныя браты атрымалі судзімасць за незаконнае набыццё і захаванне боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. 

СУДОВАЕ пасяджэнне, дзе разглядалі крымінальную справу ў адносінах да Міхаіла (імя зменена), праходзіла ў красавіку 2017 года. На той час мужчыну споўніўся 51 год. Раней быў судзімы, але судзімасць пагашана.


Перадгісторыя такая. Пасля смерці бацькоў Міхаіл пражываў у іх доме. Уласнай сям’і не меў. Порах і патроны знайшоў у хаце яшчэ ў снежні 2007 года. Яны засталіся ад бацькі. Пазбаўляцца ад знаходкі Міхаіл не стаў. Незаконна захоўваў яе на працягу амаль дзесяці год. Калі напрыканцы студзеня 2017-га наведаліся міліцыянеры з вобыскам, адразу аддаў не ўсё. Патлумачыць, чаму раней не здаў порах і патроны праваахоўным органам, не змог.


Віну прызнаў поўнасцю. Пакараны арыштам без канфіскацыі маёмасці.
ПРАЗ паўтара года за такое ж злачынства адказваў перад судом малодшы брат Міхаіла — Андрэй (імя зменена). Таксама раней не судзімы. Пражываў з сужыцельніцай, двума малалетнімі дзецьмі і пасынкам. 


У чэрвені 2017 года ён прыняў у дар ад знаёмага 23 патроны. Той цікавіўся, каму можна іх прадаць, Андрэй вырашыў забраць сабе. У знак удзячнасці разлічыўся бутэлькай віна. Нават не разгледзеўшы, прынёс пакупку дадому і схаваў пад дахам лазні. Праз некалькі месяцаў частку патронаў пераклаў у пусты пачак з-пад цыгарэт, схаваў на печы ў жылым пакоі гаража і забыўся пра іх. Схованку ў красавіку 2018-га знайшла сужыцельніца. Міліцыянеры канфіскавалі патроны. Андрэй не адразу прызнаўся, бо спалохаўся адказнасці. Затым напісаў яўку з павіннай.


Другая частка боепрыпасаў заставалася дома да ліпеня. Падчас канфлікту з пасынкам апошні выклікаў міліцыю. Андрэя гэта абурыла, вырашыў адпомсціць. Да таго ж знаходзіўся ў нецвярозым стане. Паклаў патроны ў кішэню курткі пасынка, каб падставіць яго перад праваахоўнікамі. Пасля ва ўсім прызнаўся.


За ўчыненае злачынства Андрэй пакараны двума гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу без канфіскацыі маёмасці.

Фота для ілюстрацыі.
Аляксандр
МАРЦІНЧЫК,
намеснік пракурора.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 95 522
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 73 974
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 41 820
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 37 847
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 36 568
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 34 491
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 23 476
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 февраля 2019
Александр, Алексей, Андрей, Аркадий, Борис, Василий, Георгий, Дмитрий, Иван, Иосиф, Кирилл, Михаил, Николай, Петр, Сергей, Федор, Юрий, Анна, Екатерина

Именины 16 февраля 2019
Адриан, Василий, Владимир, Иван, Михаил, Николай, Павел, Роман, Тимофей, Анна, Семен

Госці краін
free counters
Партнеры сайта