Меры предосторожности в соц сетях и телефоне
gazeta 26-10-2021, 12:00 539 Здарэнні
Праводзіць аперацыі па банкаўскай картцы зручна і хутка. Аднак, каб не стаць ахвярай кіберзлачынцаў, неабходна пастаянна павышаць узровень лічбавай граматнасці. Іх фантазія ў імкненні завалодаць чужымі грашыма не ведае межаў, таму паняцці «фішынг» і «вішынг» павінны ведаць усе.
Распаўсюджана злачыннасць у сацыяльных сетках. Атрымаўшы несанкцыянаваны доступ да акаунта карыстальніка, зламыснік рассылае яго сябрам паведамленні з просьбай дапамагчы грашыма. Каб упэўніцца, што гэта ваш знаёмы, патэлефануйце яму ці спытайцеся ў перапісцы тое, на што чужы чалавек не адкажа.
Фішынг – адзін з відаў злачынстваў з мэтай падробіць старонку плацежнай сістэмы і атрымаць даныя банкаўскай карткі ўладальніка. Фішынгавы сайт – копія сапраўднага. Часцей за ўсё церпяць ад гэтага плацежныя сістэмы і паштовыя сэрвісы: Белпошта, Еўрапошта і інш. Такія старонкі часта дасылаюць у мэсэнджарах прадаўцы з сайтаў аб’яў нібыта каб атрымаць папярэднюю аплату за тавар і аформіць дастаўку. На фішынгавых старонках утрымліваюцца звесткі пра рэчы і паўтараюцца фірменны стыль і сэрвісы сайта, які капіруюць. Задача злачынцы – атрымаць ад пакупніка поўны нумар карткі і трохзначны код з адваротнага боку. Гэтыя канфідэнцыяльныя даныя даюць магчымасць перавесці ўсе грошы з рахунку.
Як распазнаць фальшывы сайт? Спасылку на яго адпраўляюць асабіста ў мэсэнджары, а сапраўдны інтэрнэт- адрас падобны да падробнага, але мае адрозненні ў адной літары ці лічбе. Напрыклад, belpochta.by, bellpost.by, belpocht.by, belpost.be, europocha.be, kufar.cc, bel-bank.online.by – фальшывыя.
Вішынг – адзін з метадаў злачынстваў, заключаецца ў тым, што зламыснік, падмяняючы рэальны нумар тэлефона на нумар банка і ад імя яго супрацоўніка прапануе нібы адмяніць сумніўную аперацыю па картцы. Такім чынам выманьвае ў гаспадара канфідэнцыяльную інфармацыю: нумар, тэрмін дзеяння, трохзначны код на абароце, – або прымушае ўстанавіць выдалены доступ для дзеянняў з інтэрнэт- ці М-банкінгам.
Напрыклад, жыхарка Наваполацка падчас тэлефоннай размовы перадала «супрацоўніку банка» рэквізіты карткі, свой ідэнтыфікацыйны нумар пашпарта і коды з смс-паведамленняў ад банка для пацвярджэння аперацыі. У выніку не далічылася звыш 30 тысяч долараў. Яшчэ адна жанчына паверыла словам зламысніка, які ў размове ў Вайберы паведаміў, што з яе рахунку імкнуцца спісаць грашовыя сродкі. Каб адмяніць несанкцыянаваную аперацыю, устанавіў ёй праграмнае забеспячэнне, тая перадала коды, якія даслаў у смс банк. Гэта дазволіла злачынцу перавесці ўсе грошы на свой рахунак.
Часта зламыснікі могуць пералічыць невялікую суму грошай на вашу картку і папрасіць вярнуць іх на ўказаныя рэквізіты. Іх мэта – папаўненне вамі рахунку за дарагія рэчы, узятыя ім у крэдыт. У такім выпадку звяртайцеся ў банк з заявай аб незаконна залічанай суме.
Нагодай для ўчынення кіберзлачынства можа стаць і паведамленне, што нядобрасумленны супрацоўнік банка выдаў вашы асабістыя даныя, у выніку чаго некалькі банкаў адначасова аформілі заяўкі на адкрыццё крэдытнай лініі. Каб іх закрыць, неабходна звярнуцца ў банкі з заявай на крэдыт, атрыманыя грошы перавесці на ўказаны рахунак (зламысніку), каб не псаваць крэдытную гісторыю.
Такое злачынства здарылася ў пачатку года. Віцябчанка пасля размовы з супрацоўніцай банка аформіла на сябе крэдыты на спажывецкія патрэбы ў трох банках горада амаль на 16 тысяч рублёў, атрыманыя сродкі перавяла махлярам.
Крымінальны вышук
Фота для ілюстрацыі
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.


