З 22 лістапада па 1 снежня ў Беларусі праходзіць прафілактычная акцыя «Дэкада кібербяспекі».
ЗА Апошнія некалькі гадоў у краіне вырасла колькасць кіберзлачынстваў. Умоўна іх можна падзяліць на некалькі груп. Першая – зламысніцтвы з мэтай атрымаць фінансавую выгаду. Сюды можна аднесці фішынг, кібервымагальніцтва і кібермахлярства. Другая група – злачынствы, звязаныя з умяшальніцтвам у асабістае жыццё. Гэта крадзеж персанальных даных або кібершпіянаж. Трэцяя – у сферы парушэння аўтарскага права. Напрыклад, распаўсюджванне ў інтэрнэце музыкі, фільмаў, відэаматэрыялаў без згоды аўтара. Да чацвёртага належыць спам: масавая рассылка праз электронную пошту, мэсэнджары і SMS-паведамленні.
Каб не пацярпець ад кіберзлачынцаў, неабходна памятаць простыя правілы:
нікому і ніколі не паведамляць рэквізіты сваіх банкаўскіх рахункаў і карт;
для доступу да сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, электронных паштовых скрыняў, акаўнтаў сацсетак і іншых рэсурсаў выкарыстоўваць складаныя паролі, якія выключаюць магчымасць іх падбору;
атрымаўшы ў сацыяльных сетках паведамленні ад сяброў з просьбамі аб фінансавай дапамозе звязвацца з імі напрамую;
не адкрываць файлы, якія паступілі з нёзнаёмых адрасоў электроннай пошты і акаўнтаў;
не пераходзіць па спасылках у паведамленнях пра прызы і выйгрышы;
выкарыстоўваць ліцэнзіённае праграмнае забеспячэнне, устанавіць і рэгулярна абнаўляць антывірусную праграму на камп’ютары, планшэце і смартфоне;
рэгулярна праводзіць прафілактычныя размовы з роднымі, якія ў сілу ўзросту ці недастатковага ўзроўню камп’ютарнай граматнасці найбольш уразлівыя для кіберзлачынцаў.
Фота для ілюстрацыі
Па матэрыялах друку