Авторизация
 

Фішынг - актуальная праблема Беларусі

 Праблема ўчынення крадзяжоў шляхам выкарыстання камп’ютарнай тэхнікі ў Беларусі застаецца актуальнай. У 2019 годзе зарэгістравана 10,5 тысячы кіберзлачынстваў. Летась ужо 25,5 тысячы, з якіх на крадзяжы прыйшлося 23,5 тысячы.

 

Тэрмін «фішынг» з’явіўся ў 1996 годзе ў групе навін alt.online-service.America-Online сети Usenet. Першае ўпамінанне пра фішэраў звязана з медыйнай кампаніяй АОL, калі зламыснікі прадстаўляліся яе супрацоўнікамі, звярталіся да карыстальнікаў праз праграмы імгненнага абмену і прасілі прадаста- віць ім паролі ад акаунта. Старонкі выкарыстоўвалі для рассылкі спама. У пачатку 2000 гадоў фішынг распаўсюдзіўся на плацежныя сістэмы, у 2006-м фішынгавай атацы падвергліся карыстальнікі сацыяльнай сеткі MySpace, у выніку былі ўкрадзены рэгістрацыйныя дадзеныя.

 

Фішынг лічыцца адным з самых распаўсюджаных спосабаў крадзяжу, яго мэта – даведацца рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі. Зламыснік пад любой ашуканскай прычынай прымушае ахвяру прайсці па спасылцы на падробны інтэрнэт-рэсурс і ўвесці там нумар сваёй карты, тэрмін дзеяння і CVV-код. Гэтага дастаткова, каб выкрасці дадзеныя і спустошыць банкаўскі рахунак. Кіберзлачынцы ўмела падрабляюць розныя папулярныя інтэрнэт-рэсурсы, якія аказваюць паслугі насельніцтву і маюць сэрвіс правядзення анлайн-плацяжоў: гандлёвыя інтэрнэт-пляцоўкі, службы дастаўкі, сайты гандлёвых сетак і інш.

 
Па словах намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Міністэрства ўнутраных спраў палкоўніка міліцыі Уладзіміра Зайцава, у канцы мінулага года і ў пачатку гэтага зафіксаваны факты стварэння фішынгавых клонаў сайтаў РУП «Белпошта».
Тыповы механізм дзеянняў зламыснікаў. Спачатку ствараецца фіктыўны сайт, які поўнасцю капіруе дызайн афіцыйнага. Для праўдападобнасці рэгіструецца даменнае імя, што адрозніваецца ад арыгіналу адным – двума сімваламі. Затым зламыснік, прадставіўшыся пакупніком ці прадаўцом, звязваецца з патэнцыяльнай ахвярай праз мэсанджары. Для пералічэння аплаты за тавар прапануе скарыстацца паслугамі сайта па спасылцы, якую скідвае. Яго субяседнік пераходзіць на сайт-падробку і ўводзіць у поле сэрвісу аплаты дадзеныя сваёй банкаўскай карткі, адпаведна – адпраўляе іх злачынцу.

 
– Асноўная прычына ўчынення такіх злачынстваў – бестурботнасць нашых грамадзян, іх недастатковая пільнасць да аперацый, якія праводзяць у інтэрнэце, – упэўнены Уладзімір Зайцаў.

 
Каб захаваць свае зберажэнні, выконвайце пакрокавыя правілы:
- калі вам хтосьці піша ў мэсанджары і прапаноўвае аплаціць тавар, пераходзячы па спасылцы, – не спяшайцеся. Уважліва праверце электронны адрас сайта праз пошукавыя сістэмы. Фішынгавы рэсурс можа адрознівацца ад арыгіналу адным ці некалькімі сімваламі. Напрыклад, замест belpost.by вам дашлюць bellpost.be, belpost.bj, belposta.bz, bellpochta.be;
- калі спасылку вам адправіў незнаёмы абонент, і вы намераны правесці з ім здзелку, не пераходзьце па ёй – самастойна знайдзіце праз пошукавік афіцыйны сайт кампаніі ці прадпрыемства і скарыстайцеся плацежным сэрвісам там;
- завядзіце асобную картку для правядзення анлайн-плацяжоў, без доступу да асноўнага карт-рахунку. Папаўняючы яе па неабходнасці, тым самым зберажэце свой галоўны банкаўскі рахунак: у выпадку крадзяжу здабыча зламысніка будзе зусім нязначнай.

 

Андрэй ГУСТАЎ, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС.

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 18 мая 2022
Адриан, Ирина, Яков

Именины 17 мая 2022
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта