Авторизация
 

Будзьце пільнымі падчас зносін у сацсетках

 Несанкцыянаваны доступ, блакіраванне камп'ютарнай інфармацыі, крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарных тэхналогій — найбольш распаўсюджаныя злачынствы ў інтэрнэце.

СЛЕДЧАЯ практыка сведчыць пра злачынствы, учыненыя з дапамогай сучасных тэхналогій. Наш раён не выключэнне. Напрыклад, група асоб узламвала старонкі "Укантакце". Затым ад імя карыстальнікаў адпраўляла паведамленні іх сябрам з просьбай паведаміць нумар тэлефона або рэквізіты банкаўскай карткі. Прычыны ўказвалі розныя: дапамагчы перавесці грошы ці аплаціць паслугі, атрымаць выйгрыш і да т.п. Пісалі на мове, уласцівай карыстальнікам узламаных старонак, таму ім верылі і ўказвалі інфармацыю. Часам называлі нават логін і пароль ад інтэрнэт-банкінгу. Атрымаўшы патрэбныя звесткі, махляры пераводзілі і здымалі грошы.


ЗАСЦЕРАГЧЫСЯ ад кіберзлачынцаў на 100% нельга. Аднак можна звесці да мінімуму рызыку ўзлому асабістых старонак у сацсетках.
Меры бяспекі:
- абаронца старонкі — пароль. Ён павінен складацца мінімум з 12 сімвалаў. АЛЕ гэта не павінны быць дата нараджэння ці нумар тэлефона;
- для старонак у розных сацыяльных сетках выбірайце розныя паролі;
- раз у тры месяцы пароль трэба мяняць;
- не пераходзьце па спасылках або загадзя правярайце іх на вірусы ці небяспечны код. Гэта неабходна, каб засцерагчыся ад хакераў, што дзейнічаюць метадам фішынгу (калі з дапамогай падстаўной старонкі, якая з'яўляецца абсалютнай копіяй сапраўднай, выманьваюць у карыстальніка яе логін і пароль. Розніцу можна заўважыць толькі ў адрасным радку);
- выкарыстоўвайце актуальнае антывіруснае праграмнае забеспячэнне;
- старайцеся ўваходзіць у сацсетку з бяспечнага прыстасавання;
- акрамя стандартнага ўваходу на старонку "Укантакце" з дапамогай логіна і пароля можна абараніць акаунт пацвярджэннем дзеяння праз аднаразовы код, які будзе прыходзіць на тэлефон.

Будзьце пільнымі падчас зносін у сацсетках. Не дзяліцеся асабістай інфармацыяй, пакуль не ўпэўніцеся ў сапраўднасці асобы субяседніка.

Фота для ілюстрацыі.
Дзмітрый ШЫМАНСКІ,
следчы Міёрскага раённага

аддзела Следчага камітэта.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 146
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 382
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 022
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 821
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 130
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 864
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 157
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта