Авторизация
 

Заяўка Дзядулю Марозу на крэдыт у Міёрах

Заявка Дедушку Морозу на кредит в МиорахЧарговая "прамая лінія" дырэктара ЦБП №213 філіяла №214 ААТ "АБ "Беларусбанк" Алены Юшкевіч не засталася па-за ўвагай жыхароў раёна. Навацый ва ўстанове шмат, адпаведна пытанняў у кліентаў  назапасілася нямала. Кампетэнтныя адказы прапануем і да ўвагі чытачоў раённай газеты, каб павысіць фінансавую граматнасць і заставацца на плыву часу. 

 

Раскажыце, калі ласка, пра сістэму для грамадзян пенсіённага ўзросту "Бархат"?
—Гэта новая прапанова для асоб, якія маюць права атрымліваць пенсію адпаведна заканадаўству, а таксама для тых, хто не дасягнуў агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, але не раней чым за тры месяцы, хто вядзе дынамічны лад жыцця, любіць вандраваць і разлічвае свой час.
Для ўступлення ў Клуб "Бархат" неабходна звярнуцца ў банк і аформіць міжнародную картку БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Мaestro з трохгадовым тэрмінам дзеяння. Яна стане зручным і надзейным плацежным сродкам як у Беларусі, так і за мяжой. Картка можа быць аформлена па новым і існуючым рахунку кліента ў беларускіх рублях (акрамя рахункаў пакетаў паслуг "Прэстыж плюс" і "Аптымальны"). Абслугоўванне карткі каштуе 12 беларускіх рублёў.


Удзельнікі Клуба "Бархат" атрымліваюць шэраг магчымасцей, сярод якіх:
-афармленне крэдыту "Время жить" па стаўцы, зніжанай на тры п.п. у параўнанні са стаўкай, якая дзейнічае на дату заключэння дагавора;
-адкрыццё тэрміновага ўкладу "Классик Безотзывный до года" ў беларускіх рублях з тэрмінам захоўвання 9 месяцаў пад павышаную на 1 п.п. працэнтную стаўку;
-аформіць паслугу па добраахвотным страхаванні ад траўм "Экспрэс" (БРУСП "Белдзяржстрах") і комплексным страхаванні маёмасці і грамадзянскай адказнасці яго карыстальнікаў са зніжкай 15%;
-вярнуць грошы за ажыццяўленне безнаяўных расходных аперацый з выкарыстаннем карткі і (ці) яе рэквізітаў у рамках праграмы лаяльнасці "Ваш бонус" у наступных памерах:
5%—пры разліку ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія належаць да катэгорыі "Медыцына" (аптэкі, медцэнтры і інш.);
3%—пры разліку ў сетцы магазінаў ААТ "Еўрагандль", "Прастор", ОДО "Віталюр", СООО "Лібрэтык" (магазіны "Суседзі" і "Трапінка"), а таксама ў магазінах "Март Інн", "Рублёўскі, "Белмаркет", ТЦ "Карона", "Радзівілаўскі", Мінскі ЦУМ, ГУМ, гандлёвы дом "На Нямізе";
1%—пры разліку у каналах дыстанцыйнага абслугоўвання банка ў карысць арганізацый-удзельнікаў сістэмы "Разлік".
-прадстаўленне ў рамках комплекснага абслугоўвання, без узнагароджання наступных сервісаў: афармленне даверанасці, завяшчальных распараджэнняў па тэрміновым безадзыўным укладзе "Класік Безадзыўны да года" ў беларускіх рублях з тэрмінам захоўвання 9 месяцаў і інфармаванне пра дату вяртання ўкладу; смс-апавяшчэнне пра прыходныя аперацыі, што ажыццяўляліся па рахунку кліента, да якога аформлена картка; рэгістрацыя ў сістэме Інтэрнэт-банкінг ва ўстановах банка і выдача карты кодаў сістэмы.
Прадуктамі і паслугамі ў рамках Клуба "Бархат" можна скарыстацца пры прад’яўленні карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ-Маestro.


Ці выдаюцца цяпер крэдыты на пагашэнне пазык у іншых банках?
—Прадастаўляецца пазыка "Удачнае абнаўленне" на пагашэнне асноўнага доўгу па крэдытах на спажывецкія патрэбы і фінансаванне нерухомасці ў беларускіх рублях і замежнай валюце, атрыманых у банках Рэспублікі Беларусь тэрмінам карыстання да года ці да 5-ці гадоў у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не большы за памер астатку асноўнай пазыкі па ўсіх рэфінансуемых крэдытах.
Пазыка тэрмінам да года прадастаўляецца па рэфінансуемых крэдытах з астаткам запазычанасці да тысячы рублёў уключна ў памеры 20% гадавых, у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў любога спосаба, прадугледжанага заканадаўствам, акрамя няўстойкі і страхавання рызыкі невяртання крэдыту і з працэнтнай стаўкай у 21% гадавых, у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў няўстойку.


Крэдыт тэрмінам да 5 гадоў прадстаўляецца па пазыках з астаткам доўгу звыш тысячы рублёў уключна пад 22% гадавых, у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў любога спосабу, прадугледжанага заканадаўствам, акрамя няўстойкі і страхавання рызыкі незвароту крэдыту.
Жыву і прапісана ў Міёрах, але абставіны склаліся так, што спатрэбілася купіць жыллё ў іншым горадзе. Сваіх грошай недастаткова, а крэдыт на пакупку жылля выдаюць толькі па месцы прапіскі. Падкажыце, калі ласка, ці ёсць магчымасць вырашыць гэту праблему з вашай дапамогай?
—Прапануем скарыстацца сістэмай будаўнічых зберажэнняў, якая дае магчымасць будаваць ці набываць жыллё ў любым горадзе, незалежна ад рэгістрацыі і патрэбы. Яе ўдзельнікам можа стаць дзеяздольная фізічная асоба, зарэгістраваная па месцы жыхарства ў межах нашай краіны і якая заключыла дагавор жыллёвых зберажэнняў.


Грошы для будаўніцтва і набыцця даху над галавой складаюцца з сумы сродкаў, назапашаных удзельнікам сістэмы на тэрміновым адзыўным банкаўскім укладзе "Жыллёва-назапашвальны", і сумы мэтавага крэдыту, які прадстаўляе ААТ "АБ Беларусбанк". Папярэдняя сума крэдыту вызначаецца, зыходзячы з суадносінаў 25%—сума назапашаная ўдзельнікам і 75%—доля папярэдняй сумы крэдыту.


У сувязі з гэтым, сістэма будаўнічых зберажэнняў складаецца з двух часовых перыядаў: ашчадна-плацежнага і крэдытнага. Ашчадна-плацежны складаецца з двух адпаведных назве этапаў. Ашчадны—адпавядае дагаворнаму тэрміну ашчаднага этапа, на працягу якога назапашваюцца і захоўваюцца грашовыя сродкі. Для гэтага ўдзельнік самастойна выбірае найбольш зручны варыянт, вызначае памер заяўленай сумы, якую будзе назапашваць на ўкладным рахунку. Зыходзячы з гэтага адкрываецца ўкладны рахунак у беларускіх рублях на ўмовах тэрміновага адзыўнога банкаўскага ўкладу "Жыллёва-назапашвальны" тэрмінам тры, пяць і сем гадоў. Працэнтная стаўка па ім дзейнічае ў памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ. Першапачатковы ўзнос на ўкладны рахунак—у момант заключэння дагавора жыллёвых зберажэнняў. Пры ўмове ўнясення ўсёй заяўленай сумы ў дзень заключэння дагавора ці не менш за 50% сумы, а астатняй часткі на працягу першага месяца, крэдыт можна атрымаць праз 19 месяцаў з дня адкрыцця рахунку.


Плацежны этап пачынаецца з дня заканчэння дагаворнага ашчаднага тэрміну. На працягу яго ўдзельнік пералічвае сродкі з укладнога рахунку на будаўніцтва ці набыццё жылля. Далей банк прадстаўляе магчымасць заключыць крэдытны дагавор. З дня першага плацяжу за кошт пазычаных сродкаў пачынаецца крэдытны перыяд праграмы, які заканчваецца ў дзень поўнага выканання ўдзельнікам абавязацельстваў. Права атрымаць пазыку можа быць рэалізавана на працягу года пасля заканчэння дагаворнага тэрміну ашчаднага этапа.


Крэдыты прадастаўляюцца да 75% кошту набыцця жылога памяшкання тэрмінам да 20 гадоў з уплатай працэнтаў раўнамернымі ўзносамі, у памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ плюс адзін працэнтны пункт ці пад сярэднеўзважаную стаўку плюс адзін працэнтны пункт, складзеную за перыяд назапашвання. Пры змяненні стаўкі рэфінансавання з таго ж дня, зыходзячы з новага памеру налічваюцца працэнты, памер сярэднеўзважанай стаўкі па крэдыту не змяняецца. Сума пазыкі вызначаецца, зыходзячы з плацежаздольнасці ўдзельніка, калі яна слабая, у разлік могуць прымацца даходы блізкіх. Крэдыт прадастаўляецца безнаяўным пералічэннем адпаведна дакументаў, прад'яўленых да аплаты ўдзельнікам. У перыяд карыстання ім працэнты пагашаюцца раўнамернымі ўзносамі. Асноўная пазыка выплачваецца роўнымі долямі, на пакупку жылля з наступнага месяца пасля атрымання крэдыту, на будаўніцтва—з наступнага месяца пасля здачы дома ў эксплуатацыю, але не пазней за два гады пасля заключэння крэдытнага дагавора. У рамках аднаго дагавора жыллёвых зберажэнняў удзельнік можа пабудаваць ці набыць толькі адно жылое памяшканне.


Заявка Дедушку Морозу на кредит в МиорахЦі можна ў банку ўзяць крэдыт "Заяўка Дзядулю Марозу" і на якіх умовах?
—З 1 лістапада ўзноўлена выдача крэдыту на спажывецкія патрэбы для пакупкі тавараў і аплаты паслуг "Заяўка Дзядулю Марозу", якія прымаюцца да 15 студзеня 2017 года ўключна. Крэдыт прадастаўляецца дзеяздольным фізічным асобам, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і маюць пастаянны даход.


Трэба звярнуцца ў службу крэдытавання насельніцтва ЦБП, аформіць заяўку праз карпарытыўны веб-сайт банка, інфакіёск, сістэмы М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг (атрыманне крэдыту праз сістэму Інтэрнэт-банкінг магчыма пры ўмове заключэння дагавора комплекснага банкаўскага абслугоўвання. Паслуга бясплатная ва ўстановах банка).
Выдаецца крэдыт:
--пры атрыманні пазыкі па заяўках, якія аформлены ў службе крэдытавання насельніцтва ЦБП ці праз карпаратыўны веб-сайт банка, інфакіёск, сістэму М-банкінг шляхам адкрыцця неўзнаўляемай крэдытнай лініі з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі ці праз выдачу наяўных грошай;
--пры атрыманні крэдыту па заяўках, якія аформлены праз сістэму "Інтэрнэт-банкінг", шляхам безнаяўнага пералічэння грошай на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак крэдытаатрымальніка, доступ да якога забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, адкрыты ў любой установе банка.


Крэдытная картка выдаецца да 6 месяцаў. Прадстаўляецца пазыка да года ў межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка. Працэнтная стаўка за карыстанне ўстанаўліваецца ў 17% гадавых у выпадку падачы заяўкі на крэдыт у службу крэдытавання насельніцтва ЦБУ; у 16% гадавых пры падачы заяўкі на крэдыт праз карпаратыўны веб-сайт банка, інфакіёск, сістэму М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг. Форма забеспячэння звароту крэдыту—няўстойка.


Пагашаецца крэдыт з наступнага месяца пасля выдачы. Працэнты выплачваюцца за фактычны час карыстання з наступнага месяца пасля атрымання.
У вашым банку ўзяты крэдыт. Раней пагашаў яго ў касах банка, але мне параілі рабіць гэта ў інфакіёску, спасылаючыся, што буду ўдзельнічаць у праграме лаяльнасці. Што яна сабой уяўляе?
—Праграма лаяльнасці "Безнаяўная выгада" прадугледжана для крэдытаатрымальнікаў, якія пагашаюць плацяжы па дагаворах пазык на спажывецкія патрэбы тэрмінам карыстання звыш года пры дапамозе банкаўскай плацежнай карткі па сістэме Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг і ў інфакіёсках Беларусбанка. Дарэчы, у інфакіёсках можна выкарыстоўваць і плацежныя карты іншых банкаў. Гэта праграма дазваляе знізіць працэнтную стаўку па крэдыту на спажывецкія патрэбы да 5 гадоў праз 12 месяцаў пасля атрымання першай часткі, пры ўмове, што ў дадзены перыяд плацяжы не пратэрміноўваліся. Зніжаецца працэнтная стаўка на 10 працэнтных пунктаў:
--на 1 месяц, калі доля безнаяўных плацяжоў па крэдытным дагаворы за 12 месяцаў карыстання крэдытам складзе больш за 30%;
--на 2 месяцы, калі доля безнаяўных плацяжоў складзе больш за 60%;
--на 3 месяцы, калі доля безнаяўных плацяжоў складзе больш за 80%;
Чуў, ёсць паслуга "Аўтааплата", што гэта такое?
—Яна прадугледжана для ўладальнікаў банкаўскіх плацежных картак ААТ "АБ Беларусбанк". Пры падключэнні дадзенай паслугі грашовыя сродкі спісваюцца аўтаматычна ў карысць бенефіціяра з вашага рахунку, доступ да якога забяспечваецца плацежнай карткай. Напрыклад, у момант мінімальнага балансу асабовага рахунку мабільнага тэлефона ён папоўніцца аўтаматычна шляхам спісання пэўнай сумы з вашага рахунку.
Зарэгістраваць паслугу "Аўтааплата" магчыма ў М-банкінгу, Інтэрнэт-банкінгу і інфакіёску Беларусбанка. Яна бывае наступных відаў:
-перыядычны плацеж—ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме ва ўказаны кліентам перыяд (аднойчы, штотыдзень, штомесяц) і на зададзеную суму;
-плата па патрабаванні-ажыццяўляецца ў аўтаматычным рэжыме на зададзеную кліентам суму ў момант зніжэння балансу асабовага рахунку (дагавора) ніжэй за зададзены кліентам парог;
-плацеж па выстаўленай запазычанасці—ажыццяўляецца аўтаматычна ва ўказаную кліентам дату ў суме запазычанасці, выстаўленай да аплаты вытворцам паслуг.
Маю картку вашага банка і аформлены авердрафтны крэдыт, якім карыстаюся пастаянна, што вельмі зручна. Гавораць, зараз зніжаны працэнтныя стаўкі па авердрафтных крэдытах, ці так гэта?
—Сапраўды, гадавая працэнтная стаўка авердрафта, якая перавышае стаўкі рэфінансавання НБ РБ, з 01.11.2016 да 31.12.2017 уключна ўстанаўліваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання НБ РБ і распаўсюджваецца на дагаворы, якія дзейнічаюць і зноў заключаныя, бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем плацежнай карткі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 618
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 622
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 613
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 609
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 715
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 754
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 1 декабря 2020
Николай, Платон, Роман

Именины 30 ноября 2020
Геннадий, Григорий, Захар, Иван, Михаил

Госці краін

free counters
Партнеры сайта