Авторизация
 

Банкі — на міжнародны стандарт нумара рахунку

 4 ліпеня ў Беларусі рахункі кліентаў у банках пераводзяцца на міжнародны стандарт нумара рахунку (IBAN, International Bank Account Number) і банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды (BIC, Bank Identifier Code). З гэтай даты будуць прымацца толькі плацежныя інструкцыі з новымі нумарамі рахункаў (IBAN) і новыя банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды (BIC). Пры гэтым IBAN і BIC стануць выкарыстоўвацца і для міжнародных разлікаў.

 

Трэба ведаць фізічным асобам
Новыя нумары рахункаў (рахунку IBAN) маюць 28 літарна-лічбавых разрадаў і будуць выглядаць наступным чынам: BY13 NBRB 3600 9000 0000 2Z00 AB00. У старым нумары рахунку — 13 разрадаў.

Новыя нумары рахункаў IBAN будуць выкарыстоўвацца пры афармленні плацежных інструкцый па пераводах як унутры рэспублікі, так і за мяжу. Пры гэтым плацельшчык павінен мець інфармацыю не толькі аб сваім нумары рахунку IBAN, але і атрымальніка для афармлення плацежнай інструкцыі па пераводзе грашовых сродкаў на карысць атрымальнікаў — рэзідэнтаў краін Еўрапейскага саюза і шэрагу іншых дзяржаў.

Каб даведацца пра свой ІВАN, трэба звярнуцца ў абслуговы банк. Інфармацыя можа быць даступна таксама ў дыстанцыйных сэрвісах, якія прадастаўляюць банкі (інтэрнэт-банк, мабільны банк). Нумары IBAN прысвоены ўсім рахункам, якія адкрыты да 1 снежня 2016 года. Пры адкрыцці рахункаў пасля і да 30 чэрвеня 2017 года банкі адначасова прысвойваюць кліентам дзеючыя (13-разрадныя) рахункі і новыя нумары рахункаў IBAN (28-разрадныя).

 

Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 23 кастрычніка 2015 года №633 "Аб перспектывах укаранення міжнародных стандартаў у плацежную сістэму Рэспублікі Беларусь" вызначана, што банкі павінны правесці аналіз заключаных дагавораў і прыняць вызначаныя ўмовамі дагавораў меры па прывядзенні іх у адпаведнасць з заканадаўствам. У залежнасці ад таго, як гэта вызначана ў дагаворы, можа быць як дадатковае пагадненне, так і іншы парадак (напрыклад, публічная аферта).

 

Калі зарплата залічваецца па асноўным месцы работы, пенсія або стыпендыя—на банкаўскую плацежную картку, свой новы нумар рахунку ведаць і паведамляць неабавязкова. Як і для ажыццяўлення разлікаў з дапамогай гэтай карткі.
Аднак калі грамадзянін, напрыклад, працуе па дагаворы падраду, то пра новы нумар рахунку неабходна паведаміць наймальніку.
Таксама пра нумар рахунку атрымальніка грашовых сродкаў у фармаце IBAN неабходна паведаміць адпраўшчыку для атрымання грошай з-за мяжы.
Акрамя таго, фізічным асобам, па заяве якіх узбуджана выканаўчае вядзенне па справе, неабходна звярнуцца ў орган прымусовага выканання для інфармавання судовага выканаўцы аб новых банкаўскіх рахунках, на якія пасля 4 ліпеня павінны быць накіраваны грашовыя сродкі, спагнаныя з даўжніка ў рамках выканаўчага вядзення па справе.

 

Парадак правядзення бягучых плацяжоў, у тым ліку праз АРІП і з выкарыстаннем інтэрнэт-банка і мабільнага банка, не зменіцца. Аднак калі кліент ажыццяўляе разавы плацеж, пры правядзенні якога неабходна пазначыць нумар рахунку і банк атрымальніка грашовых сродкаў, то неабходна пазначыць новыя рэквізіты.

 

Для змянення рэквізітаў у пастаянна дзеючым плацежным даручэнні фізічным асобам трэба да 4 ліпеня звярнуцца ў банкі з заявай. Калі кліент не прадаставіць яе, то банк спыніць выкананне такіх даручэнняў з 4 ліпеня.

 

У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 24 мая 2017 года №195, грашовыя сродкі па міжнародных банкаўскіх пераводах, якія паступаюць кліентам у перыяд з 4 ліпеня да 31 снежня 2017 года ўключна для залічэння на старыя нумары рахункаў (што дзейнічалі да 4 ліпеня), будуць залічвацца на новыя нумары рахункаў атрымальнікаў.

 

Па ўсіх пытаннях, якія маюць дачыненне да пераходу на рахункі IBAN і BIC, а таксама парадку іх адкрыцця і выкарыстання ў разліках, неабходна звяртацца ў абслуговы банк.

 

Трэба ведаць юрыдычным асобам
З 4 ліпеня зменіцца структура карэспандэнцкіх, бягучых (разліковых) банкаўскіх рахункаў, часовых, дабрачынных, укладных (дэпазітных) рахункаў, а таксама структура рахункаў па ўліку сродкаў у разліках па аперацыях з банкамі, рахункаў па ўліку сродкаў у разліках па аперацыях з кліентамі, іншых рахункаў, што выкарыстоўваюцца пры ажыццяўленні разлікаў Нацыянальным банкам, банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі Беларусі.

 

Пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 23 кастрычніка 2015 года №633 "Аб перспектывах укаранення міжнародных стандартаў у плацежную сістэму " вызначана, што банкі павінны правесці аналіз заключаных дагавораў і прыняць вызначаныя ўмовамі дагавораў меры па прывядзенні іх у адпаведнасць з заканадаўствам. У залежнасці ад таго, як вызначана ў дагаворы, можа быць як дадатковае пагадненне, так і іншы парадак.

На 1 чэрвеня ўсе юрыдычныя асобы праінфармаваны аб змяненнях іх нумароў рахункаў і банкаўскіх ідэнтыфікацыйных кодаў банкаў, якія абслугоўваюць іх. Яны, у сваю чаргу, павінны прадаставіць новыя рэквізіты сваім контрагентам у Беларусі і за яе межамі, паклапаціцца аб прадастаўленні ў банкі заяў на змяненне рэквізітаў разліковых дакументаў, якія знаходзяцца ў картатэках банкаў, пастаянна дзеючых плацежных даручэнняў для забеспячэння бесперабойнасці разлікаў.


Адначасова юрыдычным асобам, па заяве якіх узбуджана выканаўчае вядзенне па справе, неабходна звярнуцца ў орган прымусовага выканання для інфармавання судовага выканаўцы аб новых банкаўскіх рахунках, на якія пасля 4 ліпеня павінны быць накіраваны грашовыя сродкі, спагнаныя з даўжніка ў рамках выканаўчага вядзення па справе.

 

У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 7 жніўня 2015 г. №472 "Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку прысваення Нацыянальным банкам банкаўскіх ідэнтыфікацыйных кодаў і вядзення даведніка банкаўскіх ідэнтыфікацыйных кодаў удзельнікаў разлікаў, якія ажыццяўляюць плацяжы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь" і ад 27 ліпеня 2015 г. нумар 440 "Аб структуры нумара рахунку" з 4 ліпеня 2017 г. у разліках выкарыстоўваюцца толькі IBAN і BIC, плацежныя дакументы са старымі рэквізітамі да выканання не прымаюцца.

Банкаўскі ідэнтыфікацыйны код (BIC) уяўляе сабой унікальную паслядоўнасць сімвалаў, прызначаную для адназначнай ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў разлікаў (далей— банкі). Гэта своеасаблівае "электроннае імя банка", якое выкарыстоўваецца ў разліковых і плацежных сістэмах. Дзякуючы гэтаму можна дакладна вызначыць банк, які абслугоўвае кліента-ініцыятара банкаўскага пераводу, што пералічае грашовыя сродкі (далей—банк-адпраўшчык) і банк, які абслугоўвае кліента-бенефіцыяра—атрымальніка грашовых сродкаў (далей—банк-атрымальнік). Таму BIC банка-адпраўшчыка і банка-атрымальніка ў абавязковым парадку павінен пазначацца пры афармленні кліентам-ініцыятарам банкаўскага пераводу плацежных інструкцый на папяровым носьбіце альбо ў электронным выглядзе. Цяпер банкаўскія ідэнтыфікацыйныя коды выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення разлікаў толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. З 4 ліпеня будуць прымяняцца ВІС, якія могуць выкарыстоўвацца як для разлікаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і для міжнародных аперацый.

 

У адпаведнасці з пастановай Праўлення Нацыянальнага банка ад 24 мая 2017 года №195, грашовыя сродкі па міжнародных банкаўскіх пераводах, што паступаюць кліентам у перыяд з 4 ліпеня да 31 снежня 2017 года ўключна, будуць залічвацца на новыя нумары рахункаў атрымальнікаў. Тое ж мае дачыненне да пераводаў на карысць фізічных асоб па спісах (заработная плата, пенсіі, дапамогі і інш.). З 4 ліпеня да 30 верасня 2017 года ўключна грашовыя сродкі, што паступаюць для залічэння на старыя нумары рахункаў фізічных асоб па спісах, будуць залічвацца банкамі на новыя нумары рахункаў IBAN. Пры ажыццяўленні ўнутрырэспубліканскіх разлікаў паміж юрыдычнымі асобамі з 4 ліпеня нумары рахункаў плацельшчыка і атрымальніка грашовых сродкаў павінны быць пазначаны ў плацежных інструкцыях у фармаце IBAN, пераходны перыяд для такіх разлікаў не прадугледжаны.

 

Для належнага пераводу грашовых сродкаў з 4 ліпеня трэба выкарыстоўваць інфармацыю аб IBAN і ВІС, атрыманую ад контрагентаў.
Для вызначэння IBAN і BIC контрагента таксама можа выкарыстоўвацца інфармацыя з сэрвісу "Калькулятар IBAN", размешчанага на інтэрнэт-сайце Нацыянальнага банка.


Для вызначэння нумара бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў фармаце IBAN неабходна ўвесці 9-значны код банка альбо выбраць у меню яго назву, валюту рахунку і пазначыць стары нумар рахунку (13 знакаў). Пасля ўводу даных у дыялогавым акне будуць паказаны адпаведныя значэнні IBAN і BIC.


Сэрвіс "Калькулятар IBAN" прадастаўляе таксама магчымасць пакетнай апрацоўкі даных.
"Калькулятар IBAN" будзе даступны да
1 кастрычніка 2017 года.


Па матэрыялах БЕЛТА.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта