"Проверено временем"

Кліенты, якія маюць зарплатныя праекты ў нашым банку, могуць аформіць крэдыт без прадастаўлення даведак аб заработнай плаце. У такім выпадку дастаткова выпіскі з бягучага рахунку.

 

Сёлета з 11 сакавіка кліентам ААТ "ААБ Беларусбанк", якія з'яўляюцца ўладальнікамі бягучых (разліковых) або укладных рахункаў да запатрабавання, адкрытых у рамках зарплатных праектаў, прадастаўлена магчымасць карыстацца новым відам крэдыту на спажывецкія патрэбы "Праверана часам".

Крэдыт "Праверана часам" прадастаўляецца  ў выглядзе ўзнаўляльнай крэдытнай лініі з выкарыстаннем міжнароднай крэдытнай банкаўскай карткі. Яе тэрмін дзеяння — не менш за 3 гады з наступным перавыпускам (абнаўленнем) да дасягнення крэдытаатрымальнікам 57-гадовага ўзросту. Прычым пасля першага планавага абнаўлення карткі магчыма павялічыць памер крэдытнай лініі. Стаўка за карыстанне крэдытам 35% гадавых. Для заяўляльнікаў, якія маюць станоўчую крэдытную гісторыю, устаноўлены больш лаяльныя ўмовы і 34% гадавых.

 

Міжнародная картка дазваляе разлічвацца і ў беларускіх рублях, і ў замежнай валюце. Пры гэтым узнагароджанне за яе выдачу і перавыпуск (абнаўленне), зняцце наяўных у банку і банкамаце не бярэцца.

У адрозненні ад традыцыйнага графіка пагашэння асноўнай запазычанасці па крэдытам роўнымі долямі, штомесячны плацёж "Праверана часам" складае 5% ад рэштку па стане на 1 чысло плацёжнага месяца.

 

Калі атрымліваеце новы крэдытны прадукт, не трэба прадастаўляць паручальніцтва, бо забеспячэннем вяртання пазыкі з'яўляецца няўстойка.

Акрамя таго, крэдытаатрымальнікі значна эканомяць свой час, таму што банк ажыццяўляе пагашэнне штомесячных плацяжоў з рахунку кліента ў адпаведнасці з пастаянна дзеючым плацёжным даручэннем.

 

Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю, тэлефануйце па нумары      4-17-00.

 

А. ЮШКЕВІЧ, дырэктар.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.