Словарь терминов

Прадастаўляем вашай увазе слоўнік фінансавых тэрмінаў. Ён дазволіць вам свабодна арыентавацца ў банкаўскіх працэдурах.

Аперацыя ўнясення наяўных грашовых сродкаў у банкамат і інфакіёск — унясенне з выкарыстаннем карткі наяўных грашовых сродкаў з мэтай папаўнення карт-рахунку і далейшага здзяйснення безнаяўных плацяжоў з выкарыстаннем карткі.

Арганізацыя гандлю (сэрвісу) — суб’ект гаспадарання, які прымае аплату за тавары (паслугі) па картцы і заключыў дагавор з банкам-эквайерам.

Асабістая картка — дэбетавая або крэдытная картка, з выкарыстаннем якой здзяйсняюцца аперацыі па дагаворы паміж банкам-эмітэнтам і фізічнай асобай, дагавору карт-рахунку або крэдытнага.

Аўтарызацыя — дазвол на правядзенне аперацыі з выкарыстаннем карткі.

Банк-нерэзідэнт — банк або небанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя, створаная ў адпаведнасці з заканадаўствам замежнай дзяржавы, знаходзіцца за межамі РБ.

Банкамат — праграмна-тэхнічны комплекс, які выдае наяўныя грошы, здзяйсняе іншыя аперацыі з выкарыстаннем картак, у тым ліку правядзенне безнаяўных плацяжоў, унясенне наяўных грашовых сродкаў на карт-рахунак.

Банк-эквайер — банк, які ажыццяўляе эквайрынг, г. зн. выдачу наяўных грошай трымальнікам картак і іх залічэнне ў безнаяўным парадку на рахункі арганізацый гандлю і сэрвісу, якія прымаюць аплату па картках.

 Банк-эмітэнт — банк, які выпускае карткі ў абарачэнне.

Уладальнік карт-рахунку — кліент, які заключыў з банкам-эмітэнтам дагавор на адкрыццё і абслугоўванне карт-рахунку.

Уладальнік плацёжнай сістэмы — юрыдычная асоба, якая вызначае правілы правядзення ўдзельнікамі сістэмы аперацый з карткамі.

Унутраная плацёжная сістэма — плацёжная сістэма, удзельнікі і ўладальнік якой з’яўляюцца рэзідэнтамі РБ.

Дэбетавая картка — картка, з выкарыстаннем якой аперацыі праводзяцца ў межах рэштку грашовых сродкаў на карт-рахунку або ліміту овердрафту.

Грашовыя сродкі — беларускія рублі і замежная валюта.

Трымальнік карткі — фізічная асоба, якая выкарыстоўвае картку на падставе дагавору з банкам-эмітэнтам (дагавору карт-рахунку або крэдытнага) або на аснове паўнамоцтваў, прадастаўленых уладальнікам карт-рахунку. Напрыклад, уладальнік карт-рахунку можа прадаставіць іх іншай асобе пры выдачы дадатковых картак. Калі паўнамоцтвы не прадастаўляліся, то трымальнік карткі і ўладальнік карт-рахунку — адна і тая ж асоба.

Дагавор карт-рахунку — дагавор паміж банкам-эмітэнтам і кліентам, у адпаведнасці з якім банк-эмітэнт адкрывае карт-рахунак і выдае кліенту картку.

Ідэнтэфікацыя — пацвярджэнне права трымальніка карткі на здзяйсненне аперацыі з яе выкарыстаннем, напрыклад, увядзенне ПІН-коду, подпіс на карт-чэку.

Карт-рахунак — рахунак, які банк адкрывае кліенту для адлюстравання аперацый з выкарыстаннем карткі.

Карт-чэк — дакумент на паперы або ў электронным выглядзе, які пацвярджае, што аперацыя з выкарыстаннем карткі выканана.

Кліент — юрыдычная асоба, індывідуальны прадпрымальнік або фізічная асоба, якія абслугоўваюцца банкам пры правядзенні аперацый з карткамі.

Карпаратыўная картка — дэбетавая або крэдытная картка, пры выкарыстанні якой аперацыі праводзяцца на падставе заключанага паміж банкам-эмітэнтам і юрыдычнай асобай, індывідуальным прадпрымальнікам дагавору карт-рахунку або крэдытнага.

Крэдытная картка — картка, з выкарыстаннем якой аперацыі ажыццяўляюцца ў межах сумы крэдыту, што прадастаўлены банкам-эмітэнтам.

Міжнародная плацёжная сістэма — сярод яе ўдзельнікаў ёсць як рэзідэнты, так і нерэзідэнты і (або) ўладальнік якой з’яўляецца нерэзідэнтам.

Офердрафт — кароткатэрміновы крэдыт на адносна невялікую суму ў межах устаноўленага банкам ліміту, выдаецца банкам кліенту пры выкарыстанні дэбетавай карткі. Парадак выдачы і вяртання овердрафтнага крэдыту вызначаецца ў дагаворы карт-рахунку або ў дадатковым пагадненні да яго.

Персаналізацыя карткі — нанясенне на картку інфармацыі пра банк-эмітэнт, плацёжную сістэму, трымальніка карткі.

ПІН-код — персанальны ідэнтыфікацыйны нумар, які неабходны для ідэнтыфікацыі трымальніка карткі.

Плацёжная сістэма — сукупнасць юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў, а таксама правіл і працэдур, што забяспечваюць правядзенне аперацый з карткамі і разлікаў па іх.

Плацёжна-даведачны тэрмінал самаабслугоўвання (інфакіёск)—праграмна-тэхнічны комплекс, які забяспечвае здзяйсненне і рэгістрацыю аперацый з выкарыстаннем картак, акрамя аперацый па выдачы наяўных грашовых сродкаў.

Плацёжны тэрмінал — праграмна-тэхнічнае ўстройства, прызначанае для рэгістрацыі аперацый, што здзяйсняюцца з выкарыстаннем картак, з выдачай карт-чэка.

Працэсінг — збор і апрацоўка інфармацыі, што паступае ад арганізацыі гандлю (сэрвісу), банкаматаў, інфакіёскаў, пунктаў выдачы наяўных грашовых сродкаў, а таксама перадача апрацаванай інфармацыі для правядзення безнаяўных разлікаў.

Працэсінгавы цэнтр — юрыдычная асоба або падраздзяленне банка, што ажыццяўляе працэсінг.

Пункт выдачы наяўных грашовых сродкаў — спецыяльна абсталяванае памяшканне для выдачы наяўных грашовых сродкаў, а таксама іншых аперацый з выкарыстаннем картак (каса банка, абменны пункт, паштовае аддзяленне і інш.).

Рэквізіты карткі — нумар, тэрмін дзеяння і іншая інфармацыя ў адпаведнасці з правіламі плацёжнай сістэмы.

Удзельнікі плацёжнай сістэмы — члены плацёжнай сістэмы, банкі, працэсінгавыя цэнтры.

Члены плацёжнай сістэмы — юрыдычныя асобы (у тым ліку банкі), які стварылі плацёжную сістэму і кіруюць ёю.

Эквайрынг — абслугоўванне банкам арганізацый гандлю (сэрвісу), якія прымаюць аплату тавараў (паслуг) па картках, і (або) абслугоўванне трымальнікаў картак пры выдачы наяўных грашовых сродкаў.

Эмісія — выпуск банкаўскай пластыкавай карткі ў абарачэнне з адкрыццём карт-рахунку.

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь.

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.