Регистрация на ЦТ

Нагадваем, што рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне (ЦТ) у Беларусі пачалася 2 мая і прадоўжыцца па 1 чэрвеня. 
 
Як і летась, можна прыйсці ў пункт рэгістрацыі ў адным горадзе, але аформіцца для здачы ЦТ у іншых. На тэсціраванне абітурыента дазволена  зарэгістраваць блізкаму, якому пры сабе трэба мець натарыяльна завераную даверанасць і ксеракопію пашпарта. Такія ж дакументы спа-трэбяцца для атрымання вынікаў іспыту.

Пункты рэгістрацыі працуюць з 9.00 да 19.00 (у суботнія (14 і 28 мая) і ня-дзельныя дні (22 мая)—з 9.00 да 18.00. Нагадаем, што абітурыент падае заяву на адной з дзяржаўных моў (запаўняецца ў пункце рэгістрацыі сумесна з яго работнікам). Паступаючы павінен прадаставіць дакумент, што пацвярджае асобу (пашпарт, пасведчанне на права жыхарства, пасведчанне бежанца), або даведку, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, што пацвярджае асобу.

Пасля падачы заявы абітурыент атрымлівае ў  пункце рэгістрацыі асабісты рахунак, каб заплаціць за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў тэсціраванні.
Упершыню сёлета мож-на ўнесці плату з дапамогай аўтаматызаванай ін-фармацыйнай сістэмы адзі-най разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) у памеры 0,1 базавай ве-лічыні (Br21 тыс.) за адзін вучэбны прадмет.
Пасля заканчэння рэгістрацыі і пацвярджэння факта аплаты за прыём і афармленне дакументаў для ўдзелу ў ЦТ абітурыент атрымлівае пропуск. Ён лічыцца зарэгістраваным, калі ёсць пячатка ўстановы, вызначанай пунктам рэгістрацыі на ЦТ, подпіс упаўнаважанага прадстаўніка пункта рэгістрацыі і рэгістрацыйны нумар.

Нагадаем, што іспыты пройдуць з 13 па 27 чэрвеня. 13 чэрвеня—беларуская мова, 14 чэрвеня—руская мова, 16 чэрвеня—грамадазнаўства, 18 чэрвеня—біялогія, 19 чэрвеня—матэматыка, 21 чэрвеня—гісторыя Беларусі, 23 чэрвеня—хімія, 24 чэрвеня—фізіка, 25 чэрвеня—замежная мова (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская), 27 чэрвеня—сусветная гісторыя (навейшы час), геаграфія. Пачынацца ЦТ будзе ў 11.00. Рэзервовы дзень—5 ліпеня. ЦТ па ўсіх вучэбных прадметах у рэзервовы дзень будзе праходзіць у БДУ. Тэрміны рэгістрацыі ў рэзервовы дзень: 28 чэрвеня—1 ліпеня.
Так званае ніжняе парогавае значэнне адзнак ЦТ-2016 па беларускай або рускай мове для абітурыентаў складзе ад 0 да 9 балаў, выключаючы некаторыя філалагічныя спецыяльнасці, дзе яно ў дыяпазоне ад 0 да 19 балаў (уключна). Сёлета нездавальняючымі адзнакамі ўстаноўлены: па першым прадмеце профільнага іспыту—матэматыка, фізіка, хімія, біялогія—ад 0 да 14 балаў (уключна); гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (анг-лійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)—ад 0 да 19 (уключна); па другім прадмеце про-фільнага іспыту—матэматыка, фізіка, хімія, біялогія—0 да 9 (уключна); гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, геаграфія, замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)—ад 0 да 14 (уключна).
Ніжнія парогавыя значэнні адзнак ЦТ у ВНУ Мін-абароны, МНС, Дзяржпагранкамітэта, на ваенныя факультэты грамадзянскіх ВНУ, а таксама ў ВНУ па групах спецыяльнасцей "вытворчасць, захоўванне і перапрацоўка прадукцыі раслінаводства", "жывёлагадоўля, рыбаводства, пчалярства", "сельскае будаўніцтва і добраўпарадкаванне тэрыторый", "меліярацыя і водная гаспадарка", "аграінжынерыя", у МУС (толькі на месцы дадатковага набору) па такіх прадметах як беларуская мова, руская мова, матэматыка, фізіка, хімія, біялогія, гісторыя Беларусі, сусветная гісторыя навейшага часу, грамадазнаўства, геаграфія, замежныя мовы (анг-лійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайская)—устаноўлены ад 0 да 4 балаў (уключна).

Па матэрыялах БелТА.


0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.