Авторизация
 

Міёрскім абітурыентам: чатыры ЦТ і сертыфікат на два гады

Миорским абитуриентам: четыре ЦТ и сертификат на два годаСёлетнія абітурыенты выпрабуюць на сабе афіцыйныя змены ва ўступнай кампаніі. Прэзідэнт падпісаў указ, згодна з якім у 2017 годзе можна здаваць ЦТ па чатырох прадметах. Тэрмін дзеяння сертыфікатаў падоўжаны да двух гадоў. Для тых, хто не змог прыйсці на тэсціраванне ў прызначаны дзень, прадугледжаны тры рэзервовыя.

 

Закранулі новаўвядзенні і выпускнікоў профільных класаў педагагічнага накірунку. Цяпер яны будуць залічвацца на дзённую бюджэтную форму атрымання вышэйшай педагагічнай адукацыі па выніках субяседвання. Створаны роўныя ўмовы для абітурыентаў на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўсе ВНУ. Для паступлення на скарочаны тэрмін ва ўстановы вышэйшай адукацыі ўсіх профіляў трэба здаць два ўступныя іспыты па дысцыплінах вучэбнага плана сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія вызначае прыёмная камісія ВНУ. Удакладнены і пэўныя іншыя пытанні прыёму. Давайце спынімся на некаторых пазіцыях падрабязней.


Магчымасць здаць да чатырох ЦТ

Тут важна адзначыць, што абавязковымі застаюцца ўсё тыя ж тры прадметы: адна з дзяржаўных моў і два профільныя. Аднак цяпер можна, выключна па сваім жаданні, зарэгістравацца і на чацвёрты. Дадатковым прадметам можна выбраць і другую дзяржаўную мову. Такім чынам, абітурыенты атрымалі магчымасць здаваць рускую і беларускую мову. А вось, напрыклад, напісаць тэсціраванне па дзвюх замежных мовах не атрымаецца. Справа ў тым, што ЦТ па іх пройдзе ў адзін дзень. Тут давядзецца выбіраць, што ў вас атрымліваецца лепш.

Сертыфікаты з вынікамі ЦТ абітурыенты змогуць выкарыстоўваць два гады.


Аднак адразу ўзнікае пытанне: ці можна змешваць сертыфікаты за два гады ці ўсё ж аддаём прыёмнай камісіі вынікі толькі аднаго года? Новы ўказ сведчыць: "Абітурыент падае ў прыёмную камісію арыгіналы сертыфікатаў цэнтралізаванага тэсціравання, праведзенага ў Рэспубліцы Беларусь у год прыёму або ў папярэдні год". І, як пракаменціравалі ў Міністэрстве адукацыі, усё ж будзе магчымасць змешваць сертыфікаты і выбіраць лепшыя вынікі. Напрыклад, падаць сертыфікат па фізіцы за 2017 год, а па матэматыцы за 2018-ы.


Колькасць рэзервовых дзён для здачы ЦТ павялічваецца да трох замест аднаго

Цяпер абітурыент, які прапусціў па ўважлівай прычыне тэсты, усё ж мае шанц паспець паступіць менавіта ў гэтым годзе. Раней пры пропуску двух і больш прадметаў заставалася толькі чакаць наступнага года. Паводле новага парадку, у рэзервовыя дні ЦТ праходзяць абітурыенты, якія маюць уважлівыя прычыны (захворванне або іншыя незалежныя ад абітурыента абставіны, пацверджаныя дакументальна).


Зменены парадак паступлення па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях

Абітурыенты, якія паступаюць для атрымання вышэйшай адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях, будуць здаваць два профільныя іспыты ў форме ЦТ або ўнутранага экзамену (па выбары абітурыента). Такім чынам, абавязковай здачы адной з дзяржаўных моў цяпер няма. Раней такая магчымасць была толькі пры паступленні на скарочаную форму навучання.


На педагагічныя спецыяльнасці можна паступаць без экзаменаў, па субяседванні

Аднак гэта закране толькі абітурыентаў, якія прайшлі навучанне ў спецыялізаваных профільных педагагічных класах. А таксама з адзнакамі не ніжэй за сем па ўсіх вучэбных прадметах і восем па профільных. Гэтым выпускнікам абавязкова адпрацаваць пяцігадовае размеркаванне.


На платнае завочнае аддзяленне можна паступаць без месца работы
Цяпер дастаткова проста мець агульную сярэднюю, прафесійна-тэхнічную або сярэднюю спецыяльную адукацыю, пацверджаную адпаведным дакументам.

 

Фота для ілюстрацыі.
Падрыхтавала
Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта