Авторизация
 

Вучыцца на выратавальніка

Учиться на спасателяУніверсітэт грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях чакае абітурыентаў. Каб паступіць, трэба прытрымлівацца пэўнага алгарытму дзеянняў. Якіх менавіта, растлумачыў інспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю райаддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый ПЛОТНІКАЎ. 

 

НАПРЫКЛАД, выпускнік выбраў вочную форму навучання. Яму неабходна спачатку звярнуцца з заявай у райаддзел па надзвычайных сітуацыях, а потым прайсці прафесійны адбор у два этапы ў камплектуючых органах. Папярэдні праводзіцца да 19 мая, а канчатковы — з 20 па 31 мая. Апошні ўключае ў сябе практыкаванні для вызначэння ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Умовы і нарматывы іх выканання ёсць на сайце ўніверсітэта ў раздзеле "Абітурыенту". Затым — рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэсціраванне. Трэба здаваць рускую ці беларускую мову, матэматыку і фізіку. Наступны этап—прадаставіць у прыёмную камісію ўніверсітэта ў Мінску арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадаткі да яго, сертыфікаты ЦТ і дакументы, якія пацвярджаюць права на асаблівы парадак залічэння для атрымання вышэйшай адукацыі. Пашпарт варта прад'явіць не праз знаёмых ці бацькоў, а асабіста.


Так, юнак на фінішнай прамой. Павінен дачакацца залічэння. Калі не прайшоў па конкурсе на атрыманне адукацыі за кошт сродкаў бюджэту, не трэба засмучацца. Можна паўдзельнічаць у конкурсе на вочную ці завочную формы атрымання адукацыі на ўмовах аплаты.


НА "ЗАВОЧКУ" паступіць прасцей. Але давядзецца вучыцца ў Гомельскім філіяле ўніверсітэта праз паўкраіны. Тым, каго адлегласць не спыняе, трэба паўдзельнічаць у цэнтралізаваным тэсціраванні па тых жа прадметах. А потым прадаставіць у прыёмную камісію заяву на імя начальніка ўніверсітэта; арыгіналы дакумента аб адукацыі і дадаткі да яго; арыгіналы сертыфікатаў ЦТ; дакументы, якія пацвярджаюць права на асобы парадак залічэння; медыцынскую даведку; чатыры фатаграфіі памерам 3х4; пашпарт; копію выпіскі з працоўнай кніжкі або копію грамадзянска-прававога дагавора, або копію пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі індывідуальнага прадпрымальніка. Чакайце залічэння.

 

Фота для ілюстрацыі.
Цікавіўся Ігар МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 909
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 671
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 642
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 721
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 5 декабря 2020
Алексей, Архип, Борис, Василий, Владимир, Герасим, Иван, Илья, Максим, Марк, Михаил, Павел, Петр, Фаддей, Федор, Прасковья, Афанасий, Яков

Именины 4 декабря 2020


Госці краін

free counters
Партнеры сайта