Соль – самая распаўсюджаная харчовая дабаўка. Адны лічаць яе лекамі ад усіх хвароб, іншыя – небяспечным ядам.
Павараная соль – мінерал, які складаецца з іонаў натрыю і хлору. Натрый удзельнічае ў мышачных скарачэннях і перадачы нервовых імпульсаў, падтрымлівае кіслотна-шчолачны і водна-саляны баланс. Хлор садзейнічае рэгуляцыі дзейнасці стрававальнай сістэмы.
Соль не выпрацоўваецца нашым арганізмам. Сусветная арганізацыя аховы здароўя рэкамендуе дарослым ужываць не больш за пяць грамаў солі ў дзень, для дзяцей норма яшчэ меншая. Між тым часта мы з’ядаем у два – тры разы больш. Соль паступае ў арганізм з прадуктаў і страў, прыгатаваных па-за домам: фастфуда, каўбасных і хлебабулачных вырабаў, вэнджаных прадуктаў, чыпсаў, соусаў. Залішняе ўжыванне павышае артэрыяльны ціск, павялічвае рызыку развіцця сардэчна-сасудзістых захворванняў, хранічнай ныркавай недастатковасці, астэапарозу і раку страўніка, садзейнічае атлусценню.
Каб знізіць ужыванне солі, аддавайце перавагу свежым або замарожаным фруктам, гародніне, рыбнай і мясной прадукцыі. Кантралюйце ўжыванне гатовых прадуктаў з дабаўленнем солі. Араматызуйце стравы рознымі травамі, спецыямі, бяссолевымі прыправамі.
Разам з тым хранічны недахоп солі можа прывесці да лятальнага выніку. Ва ўжыванні гэтага мінерала неабходна прытрымлівацца меры.