Авторизация
 

Прайшла акцыя ў Міёрах "Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск"

 Моцны боль у грудзях, які адгукаецца ў руках, галавакружэнне, ватныя ногі, дыскамфорт у вобласці шыі і сківіцы… Адчувалі калі-небудзь такое? Без сумнення, гэта сардэчны прыступ, з якім не жартуюць. Як мага хутчэй звяртайцеся да кардыёлага! 21 ліпеня ў раённым Цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ўзгаданы прычыны артэрыяльнага ціску і хвароб сардэчна-сасудзістай сістэмы.

Аказваецца, здаровае сэрца ў нашых руках. Для гэтага трэба выконваць звычайныя правілы, сярод якіх вузкая талія, правільнае харчаванне, фізічная актыўнасць, кантроль за ўзроўнем халестэрыну, здаровы сон… Пра гэта і многае іншае паведаміла акцыя "Лічбы здароўя: артэрыяльны ціск". Галоўны ўрач раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Галіна Федуковіч коратка ўвяла ў курс справы пра сутнасць мерапрыемства і прадставіла выступоўцаў.


Урач-гігіеніст Наталля Рыбікава ўпэўнена, што кожны чалавек можа дажыць да 100 гадоў. Галоўнае — выконваць простыя правілы. *Зніжайце збытковую вагу. Нават невялікае яе перавышэнне ўзмацняе рызыку сардэчна-сасудзістых захворванняў, атлусценне — непасрэдны спадарожнік інфарктаў і інсультаў, артэрыяльнай гіпертэнзіі, цукровага дыябету… *Павялічце фізічную актыўнасць. Выконвайце дынамічныя нагрузкі ўмерана, але рэгулярна. *Адмоўцеся ад курэння. Яно паскарае развіццё атэрасклерозу. Нават невялікая колькасць цыгарэт утройвае рызыку інфаркту міякарда і раптоўнай смерці. *Абмяжуйце прыём алкаголю, бо ён павышае артэрыяльны ціск. *Сачыце за ціскам. У норме ён не перавышае 140/90. Гіпертэнзія — галоўная прычына інсульту, інфаркту і ныркавай недастатковасці. *Кантралюйце халестэрын, які ў норме не перавышае 5 ммоль/л. Яго ўзровень знізяць фізічныя практыкаванні і дыета з мінімумам тлушчу. *Кантралюйце цукар у крыві. У норме ён не вышэй за 5 ммоль/л. *Паменшыце ўжыванне солі да 2-5 г/сут. Мала яе ў прадуктах расліннага паходжання (садавіна, гародніна, крупы), малацэ, свежай рыбе, мясе. *Ешце 4-5 разоў у дзень, не пазней чым за тры гадзіны да сну. *Спіце не менш за восем гадзін. *Не ўступайце ў эмацыйныя дыскусіі, у іх растрачваецца каштоўная нервовая энергія. Не кантактуйце з непрыемнымі людзьмі, сыходзьце ад напружаных сітуацый. Не "цыкліцеся". Станоўчыя эмоцыі і радасць зносін дораць здароўе і працягваюць жыццё.


Кардыёлаг Святлана Дундар на даступным прыкладзе патлумачыла, што такое інфаркт міякарда. Наша сэрца — гэта паветраны шар велічынёй з кулак. Калі надзьмуць больш, то можа лопнуць. Так і сэрца. Гіпертэнзія — маўклівы забойца, гэта сістэматычнае павышэнне ціску ад 140/90, боль у грудзіне, адышка, удушша па начах... Ціск 90/60 і ніжэй таксама небяспечны, яму спадарож-нічаюць ваніты, галавакружэнне, страта прытомнасці.


Пасля лекцыйнай часткі і відэапаказаў удзельнікі акцыі ўзважыліся, памерылі ціск і атрымалі карысныя парады ад спецыялістаў. Па словах галоўнага ўрача РЦГЭ, падобныя акцыі праходзяць з сакавіка і павышаюць медыцынскую граматнасць міярчан. Фельчар-валеёлаг Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Алеся Арэхава раздала тэматычныя буклеты і ўлёткі, а таксама папяровыя сэрцайкі з пералікам памочнікаў сэрца. Гэта аліўкі (5-7шт. ці 15 мл алею штодзень), авакада (пару долек), арэхі (8-10 шт.), часнок (тры зубчыкі), гранат (150 г ці 200 мл соку). Норма: аўсяная каша (тры разы на тыдзень), чырвоная рыба (двойчы на тыдзень).


І памятайце, што лепшая лякарства ад сардэчна-сасудзістых захворванняў — гэта смех. Так што ўсміхайцеся на здароўе! 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 623
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 731
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 638
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 625
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 760
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 921
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Именины 2 декабря 2020
Адриан, Александр, Валентин, Вениамин, Геннадий, Герасим, Григорий, Денис, Дмитрий, Иван, Игнатий, Иларион, Константин, Леонид, Михаил, Петр, Порфирий, Сергей, Тимофей, Федор, Яков, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта