Авторизация
 

Лепш папярэдзіць

18 красавіка — Дзень прафілактыкі хвароб сэрца

Ва ўсім свеце сардэчна-сасудзістыя захворванні з'яўляюцца галоўнай прычынай смерці і інвалідызацыі людзей. У нашым раёне імі абумоўлена кожная другая смерць. Гэтыя хваробы лечацца на працягу ўсяго жыцця. Таму найлепшы сродак у барацьбе з імі прафілактыка. Больш за 50% усіх выпадкаў сардэчна-сасудзістых захворванняў можна папярэдзіць.

 

Эфект прафілактыкі залежыць ад кантролю над наступнымі фактарамі рызыкі:

1. Артэрыяльная гіпертэнзія (стабільнае павышэнне ціску больш за 139 на 89). Нават нязначнае павышэнне ціску павялічвае нагрузку на сэрца, прымушае яго пастаянна працаваць у фарсіраваным рэжыме, ад чаго хутчэй зношваецца сардэчная мышца. Згубнае ўздзеянне павышанага ціску на сценкі сасудаў — іх інтэнсіўна паражае атэрасклероз.

Зніжэнне артэрыяльнага ціску да 130 на 85 і менш, стабілізацыя яго на гэтым узроўні дазваляе значна зменшыць рызыку наступных сардэчна-сасудзістых захворванняў — інфаркт міякарда, мазгавы інсульт, раптоўная сардэчная смерць, хранічная сардэчная недастатковасць. Для гэтага, у першую чаргу, трэба змяніць лад жыцця:

 

­      знізіць масу цела пры залішняй вазе;

­      абмежаваць ужыванне алкаголю да 30 мл этанолу ў дзень для мужчын і 15 мл для жанчын;

­      павялічыць фізічную актыўнасць. Хадзіць 30-45 хвілін не менш за 4 дні на тыдні;

­      абмежаваць ужыванне солі (не больш за 6 г у дзень);

­      падтрымліваць дастатковае ўжыванне калію за кошт агародніны і садавіны;

­      паменшыць ужыванне тлушчаў і халестэрыну;

­      кінуць курыць.

Калі для нармалізацыі ціску гэтага будзе недастаткова, неабходна звярнуцца да ўрача, які прызначыць медыкаментознае лячэнне.

2. Павышаны ўзровень халестэрыну.

Знізіць яго можна, змяніўшы характар харчавання:

­      ужывайце спецыяльныя маргарыны з нізкім утрыманнем тлушчу;

­      замяніце натуральнае малако на абястлушчанае;

­      ужывайце рыбу, кураня, індычку, але без скуры;

­      больш садавіны і агародніны, бульба запечаная ці вараная;

­      зразайце з мяса тлучш. Не смажце ў тлучшы.

3. Залішняя вага.

Спосабы пазбавіцца ад лішніх кілаграмаў — знізіць калорыі і павялічыць фізічную актыўнасць.

4. Гіпадынамія (нізкі ўзровень фізічнай актыўнасці).

Сістэматычныя фізічныя трэніроўкі нармалізуюць масу цела, артэрыяльны ціск, узровень халестэрыну ў крыві, змяншаюць верагоднасць трамбозаў, павышаюць псіхаэмацыянальную ўстойлівасць. Найбольш карысныя — хуткая хадзьба, плаванне, язда на веласіпедзе, рухомыя гульні.

5. Курэнне.

З ім трэба развітацца назаўсёды.

6. Адмоўныя эмоцыі.

Пазбягайце стрэсаў, асабліва працяглых.

 

З. ПАБЯРЖЫН,

урач-кардыёлаг.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта